ФІЛІМО́НАЎ Аляксандр Андрэевіч (н. 9.5.1918, в. Кучын Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Герой Сав. Саюза (1945). Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1942), БДУ (1949). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Танк. рота на чале са ст. лейт. Ф. вызначылася 16—18.4.1945 у баях у прыгарадзе Берліна, дзе адбіла 10 атак, знішчыла 12 танкаў і самаходных гармат, 11 палявых гармат, 20 грузавых аўтамашын, 35 кулямётных кропак, шмат жывой сілы ворага. З 1947 на выкладчыцкай рабоце, з 1969 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, у 1975—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі БССР, Вял.Айч. вайны, нац. адносін, агр. пытанняў і інш. Адзін з аўтараў і чл. рэдкалегіі кн. «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 5, 1975), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (кн. 2, 1984).
А.А.Філімонаў.
Тв.:
Укрепление союза рабочего класса и трудящегося крестьянства в период развернутого строительства социализма (1929—1936 гг.). Мн., 1968;
Главная сила и опора Советской власти. 2 изд. М., 1982;
Партизанский фронт в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1993.