(псеўд.Граф, Высоцкі, Ясінскі; 7.12.1887, г. Астровец-Свентакшыскі, Польшча — 22.6.1940),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху, парт. і дзярж. дзеяч Літвы і Беларусі. Вучыўся ў Льежскім політэхн. ін-це (1907—09) і Парыжскім ун-це (1910—13). У рэв. руху з 1902. Чл. СДКПіЛ з 1907. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. З ліст. 1917 нам. камісара па польскіх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 чл.ЦК КП Літвы, з 20.2.1919 старшыня ЦВКЛіт. ССР, з 27.2.1919 — Літ.-Бел. ССР; з крас. 1919 чл. Савета абароны Літ.-Бел. ССР; адначасова ў маі—ліп. 1919 (у Мінску) нарком земляробства Літбела, з 24.7.1919 старшыня Мінскага Савета. З вер. 1919 у ЦК КП(б)ЛіБ і палітаддзеле Зах. фронту. З крас. 1921 у Польшчы. Адзін з арганізатараў Кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 КПЗУ), чл. яе ЦК. У 1925—29 чл.ЦК Кампартыі Польшчы (да 1927 чл. Палітбюро ЦК). У 1928—29 сакратар камуніст. фракцыі сейма. З 1932 у СССР, у Выканкоме Камінтэрна. У 1936—37 адзін з арганізатараў інтэрнац. брыгад у Іспаніі. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны пасля 1956.