ЧАРНЯ́ЕЎ Міхаіл Рыгоравіч (3.11.1828, г. Бендэр, Малдова — 16.8.1898),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1882). Скончыў Магілёўскую гімназію (1840), Ваен. акадэмію Генштаба (1853). Удзельнік Крымскай (1853—56) і Каўказскай (1817—64) войнаў. У 1864—65 камандаваў Асобым зах.-сіб. атрадам, які ўдзельнічаў ва ўзяцці Чымкента, Ташкента і інш. Быў ваен. губернатарам Туркестанскага краю. За перавышэнне ўладных паўнамоцтваў звольнены ў адстаўку. У 1873—78 разам з ваен. публіцыстам ген. Р.А.Фадзеевым выдаваў у Пецярбургу газ. «Русский мир». Насуперак жаданню ўрада тайна ў 1876 выехаў у Бялград, дзе быў прызначаны галоўнакамандуючым сербскай арміяй, якая ў 1876 пацярпела паражэнні ў сербска-чарнагорска-турэцкай вайне 1876—78. У пач. рус.-тур. вайны 1877—78 залічаны на рас. ваен. службу, але ў дзеючую армію не прызначаны. У 1882—84 туркестанскі ген.-губернатар. З 1886 у адстаўцы. Памёр і пахаваны ў в. Тубышкі (з канца 18 ст. належала яго дзеду, стацкаму саветніку Мікіце Чарняеву) Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.
Літ.:
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. Мн., 1996;
Сергеенкова В. Генерал М.Г.Черняев // Гісторыя Магілёва: Мінулае і сучаснасць: зб. навук. прац. Магілёў, 2003. Ч. 1.
Э.А.Карніловіч.
т. 17, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)