ГУ́БЕР ((Huber) Роберт) (н. 20.2.1937, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік. Чл. Баварскай АН (1988). Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1960). Працуе ў Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1978 яго дырэктар. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў, у т. л. бялкоў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца фотасінтэзуючым рэакцыйным цэнтрам (1982, разам з І.Дайзенгоферам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.
швейцарскі батанік; заснавальнік гіст. навуказнаўства. Замежны чл.-кар.Пецярб.АН (1858). Сын А.П.Дэкандоля. Праф. (1835) і дырэктарБат. сада Жэнеўскага ун-та (у 1835—49). Навук. працы па гіст. геаграфіі раслін і пытаннях пра паходжанне культ. раслін. Завяршыў выданне «Увядзення ў натуральную сістэму царства раслін» (т. 8—17, 1844—74), пачатую яго бацькам. Ініцыятар распрацоўкі Міжнар. кодэкса бат. наменклатуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ЗА (Станіслаў Рыгоравіч) (н. 29.4.1936, г. Магнітагорск, Расія),
вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Харкаўскі ун-т (1959). У 1981—89 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне эканомікі і арганізацыі прамысл. вытв-сці.
Тв.:
Производственные фонды и освоение капитальных вложений в машиностроении. Киев, 1971;
Экономические проблемы управления научно-техническим прогрессом. Киев, 1976 (разам з С.М.Ямпольскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС ((Dawes) Чарлз Гейтс) (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыня міжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЯЗО́ЎСКІ (Анатоль Пятровіч) (н. 5.2.1943, в. Крапіўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1968). З 1987 дырэктар Дома літаратара, з 1989 намеснік старшыні СП Беларусі, з 1994 старшыня праўлення Бел.літ. фонду. Друкуецца з 1973. Уздымае маральна-этычныя праблемы жыцця сучасніка (кн. прозы «Пералом», «Чаканне шчасця», «ІДУ з надзеяй», усе 1981, «Горкі хлеб», 1985, п’еса «Людзі ліхалецця», 1997).
рускі гістолаг, стваральнік навук. школы, адзін з заснавальнікаў эвалюц. гісталогіі. Акад.АНСССР (1943) і АМНСССР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907). З 1916 праф. Пермскага ун-та, з 1922 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1944 дырэктар Ін-та цыталогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі АНСССР. Навук. працы па параўнальнай гісталогіі нерв. сістэмы, крыві, злучальнай тканкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Якаў Раманавіч) (12.5.1906, в. Раніна Віцебскага р-на — 9.1.1986),
ветэрынарны мікрабіёлаг, эпізаатолаг. Акад. УАСГНІЛ (1964). Скончыў Маскоўскі зоавет. ін-т (1931). З 1931 у Дзярж. кантрольным ін-це вет. біяпрэпаратаў, у 1955—86 ва Усесаюзным ін-це эксперым. ветэрынарыі (дырэктар у 1955—77). Навук. працы па анаэробных інфекцыях жывёл, імунітэце, малавядомых хваробах.
Тв.:
Анаэробные инфекции сельскохозяйственных животных. М., 1954;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Анатоль Сямёнавіч) (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет.паталаг. анатоміі і гісталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЭР ((Karrer) Паўль) (21.4.1889, Масква — 18.6.1971),
швейцарскі хімік-арганік. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1911). З 1918 праф. гэтага ун-та (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктарХім. ін-та (г. Цюрых). Навук. працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, B2, E, K1), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам A і B-карацінам. Нобелеўская прэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́НІ (Cassini) Джавані Даменіка
(Жан Дамінік) (8.6.1625, Перынальда, каля г. Ніца, Францыя — 14.9.1712),
французскі астраном італьян. паходжання. Чл. Парыжскай АН (1669), першы дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі (з 1669). Адкрыў вярчэнне Юпітэра і Марса (1665—66), 4 спадарожнікі Сатурна (1671—84). Выявіў цёмны прамежак у кольцах Сатурна (т.зв. дзяленне, або шчыліна К.), даследаваў лібрацыю Месяца, даў першае надзейнае вызначэнне паралакса Сонца. Імем К. названа аўтам. міжпланетная станцыя.