ЮРКЕ́ВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.9.1991),
бел. вучоны-геабатанік, лесавод. Акад.АН Беларусі (1956: чл.-кар. 1953). Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це, Бел.НДІ лясной гаспадаркі. з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной, лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі, плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Типы лесов Белорусской ССР. Мн., 1948: Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2 изд. Мн., 1960 (разам з В.С.Гельтманам);
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР И.Д.Юркевича. Мн., 1982.