шведская спявачка (драм. сапрана); прадстаўніца школы бельканта. Вучылася ў Стакгольме (1941—46). У 1948—51 салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме. У 1953—86 у т-рах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш. Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, драм. выразнасцю. Вядомая выканальніца партый у операх Р.Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер). Інш. партыі; Агата («Вольны стралок» К.М.Вебера), Алена («Мефістофель» А.Бойта), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска, Турандот (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Саламея («Саламея» Р.Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П.Хіндэміта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЙС (Price) Леанціна (н. 10.2.1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША),
амерыканская спявачка (сапрана). Скончыла Джульярдскую муз. школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у т-ры «Ла Скала». З 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. З 1985 выступае як камерная спявачка. Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вял. драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж.Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Сярод інш. партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т. л. цыкла «Песні самотніка» С.Барбера, створанага для яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА Бэла Андрэеўна (н. 18.8.1933, г. Антрацыт Луганскай вобл., Украіна),
украінская і расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1960). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1956). З 1956 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета, у 1973—88 — Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1977 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Валодае выдатнай вак. школай, чыстым, прыгожага цёплага тэмбру голасам, артыстызмам. Сярод партый: Венера («Энеіда» М.Лысенкі), Іолан, Ярына («Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Людміла («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў (1957, Францыя). Дзярж. прэмія СССР 1971.
расійская спявачка (мецца-сапрана). Жонка М.Магамаева. Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1982). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1970). З 1964 салісткаВял.т-ра ў Маскве. Валодае голасам рэдкай прыгажосці і насычанасці гучання. Сярод партый: Ваня, Ратмір («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава). Гран-пры Міжнар. конкурсу вакалістаў у Верв’е (Бельгія, 1969), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (Масква, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРА́СКА Юлія Уладзіміраўна (14.5.1906, в. Омельна Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.10.1985),
бел. артыстка балета. Вучылася ў прыватнай харэагр. студыі Х.Алексютовіча (1921—25). З 1921 артыстка балета БДТ-1, з 1930 салісткаДзярж. эстрады, у 1933—59 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М.Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В.Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Чага («Князь Ігар» А.Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л.Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А.Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Арлекінада» Р.Дрыга.
расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1969). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1953). З 1953 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета, з 1956 — Вял.т-ра ў Маскве, у 1989—91 рэпетытар у ім. Адна з вядучых трагедыйных актрыс класічнага балетнага т-ра 1960—70-х г. Яе выканальніцтва вызначалася маштабнасцю рухаў, высокім, моцным скачком. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Мехменэ-Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), лэдзі Макбет («Макбет» К.Малчанава) і інш. Здымалася ў тэлебалетах і кінафільмах-балетах («Спартак», 1976) і інш. З 1991 за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́ВА Алена Васілеўна (н. 7.7.1939, С.-Пецярбург),
руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салісткаВял.т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.:
Тимохин В.В. Е. Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988;
Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА Ларыса Філалогаўна (н. 29.10.1907, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыла муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—41 і 1944—46 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета БССР. У 1946—48 у Вялікім т-ры. Валодала голасам прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртны рэпертуар уключала бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НСКАЯ Наталля Міхайлаўна (н. 8.8.1912, г. Харкаў, Украіна),
руская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1931, педагог А.Ваганава), з 1964 выкладае ў ім (цяпер Акадэмія рускага балета). У 1931—62 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава, з 1951 педагог Марыінскага т-ра. Для яе творчасці характэрны віртуозная тэхніка класічнага танца, экспрэсіўная манера выканання, эмацыянальная выразнасць, вытанчаны пластычны малюнак ролі. Сярод лепшых партый: Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949, 1951.