ШАЙКО́ Іван Паўлавіч (н. 10.2.1948, в. Шэйкі Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад.Нац.АН (2003) і Агр.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1992). Замежны чл.Рас. акадэміі с.-г. навук (2000). Д-рс.-г.н. (1987), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 дырэктар). Навук. працы па распрацоўцы і выкарыстанні біятэхнал. метадаў паскоранага развядзення высокакаштоўных генатыпаў і атрыманні высокапрадукц. гібрыдаў і кросаў; стварэнні селекцыйных статкаў высокапрадукц. с.-г. жывёл. Аўтар і кіраўнік прац па вывядзенні бел. мясной чорна-пярэстай пароды свіней; удзельнічаў у вывядзенні бел.чорна-пярэстай пароды буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Программа интенсификации свиноводства и рекомендации по ее реализации. М., 1989;
Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з У.С.Смірновым, У.В.Горыным);
Свиноводство. Мн., 1998 (разам з У.С.Смірновым);
Система ведения молочного скотоводства Республики Беларусь. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАХО́ЎСКІ Янка (Іван Захаравіч; 4.3.1908, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 6.4.1973),
бел. пісьменнік і літаратуразнавец. Скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны ін-т (1931). Працаваў у рэдакцыях часопісаў, з 1948 гал. рэдактар Дзярж.выд-ваБССР, з 1957 нам. міністра культуры Беларусі, з 1959 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1961—68 дырэктарЛіт. музея Я.Купалы. Творчую дзейнасць пачаў як паэт з 1927, як літ. крытык з 1931. Даследаваў жыццё і творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, П.Пестрака, В.Таўлая і інш. Аўтар зб. апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), кн. для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955). На бел. мову пераклаў раманы І.Тургенева «Рудзін» і «Напярэдадні», аповесць У.Караленкі «Сляпы музыкант», а таксама некат. творы М.Бубяннова, Ф.Гладкова, А.Первенцава, М.Салтыкова-Шчадрына, І.Франко, М.Шолахава.
Тв.:
Пясняр народных дум: (Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы): Дарэвалюцыйны перыяд.Мн., 1970;
Пясняр народных дум: Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы: Савецкі перыяд.Мн., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ФАРЫК, Шафаржык (Šafařík) Павел Іозеф (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861), чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч чэш. і славацкага нац.-вызв. руху. Скончыў Іенскі ун-т (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819—33), з 1848 дырэктар б-кі Пражскага ун-та. Адзін з лідэраў Пражскага паўстання 1848. Выступіў як паэт (зб. «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў слав. мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць: працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэш., славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф.Палацкім). Яго працы — першыя ў сусв. гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па слав. этнагенезе; паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў інш. краінах.
Літ.:
Мыльников А.С. Павел Шафарик — выдающийся ученый-славист. М.; Л., 1963.
аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Венскі ун-т (1910). У 1920—38 працаваў у розных ун-тах Еўропы. З 1941 дырэктар Ін-та вышэйшых даследаванняў у Дубліне, з 1956 праф. Венскага ун-та. Навук. працы па квантавай механіцы, матэм. фізіцы, тэорыі адноснасці, атамнай фізіцы і біяфізіцы. Распрацаваў хвалевую механіку, сфармуляваў яе асн. ўраўненне (гл.Шродынгера ўраўненне), увёў паняцце хвалевай функцыі. Даказаў эквівалентнасць хвалевай механікі і матрычнай квантавай механікі В.К.Гайзенберга. Нобелеўская прэмія 1933 (з П.А.М.Дзіракам).
Тв.:
Рус.пер. — Новые пути в физике: Статьи и речи. М., 1971;
Что такое жизнь. 2 изд. М., 1972;
Избранные труды по квантовой механике. М., 1976.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 401—403;
Клайн Б.В. поисках: Физики и квантовая теория: Пер. с англ.М., 1971. С. 192—216.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМІ́ЛАВА Эмілія Іванаўна (н. 7.1.1929, г. Яраслаўль, Расія),
расійскі і бел. мастацтвазнавец, крытык, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1967). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1947), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1954). З 1947 салістка Новасібірскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1957 дырэктар і маст. кіраўнік створанага ёю Новасібірскага харэаграфічнага вучылішча. У 1963—64 у Новасібірскім абл. упраўленні культуры, з 1967 у Мін-ве культуры Расіі, Мін-ве культуры СССР. З 1975 у Мінскім ін-це культуры (з 1983 заг. кафедры), з 1993 у Рас. акадэміі слав. культуры ў Маскве (з 2000 праф.). Даследуе праблемы балетнага т-ра, нацыянальнага ў маст. культуры, харэаграфічнай фалькларыстыкі, муз.-харэаграфічнага выхавання дзяцей і моладзі. Аўтар манаграфій «Праўда балета» і «Нацыянальная своеасаблівасць балета» (абедзве 1976), буклетаў, прысвечаных спектаклям бел. балетнага т-ра, сцэнарыяў дакумент. фільмаў на студыі «Беларусьфільм» «Турбуюся і люблю» (1981), «Творчы партрэт Юрыя Траяна» (1982), «Танцуе Саркісьян» (1983), праграм Бел. тэлебачання «Бальны танец учора і сёння» (1983), «Магія натхнення» (1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АН ЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктарНДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯВО́РСКІ Баляслаў Леапольдавіч (22.6.1877, г. Харкаў, Украіна —26.11.1942),
расійскі і ўкраінскі музыказнавец, піяніст, педагог, кампазітар. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1903; кл. кампазіцыі С.Танеева, кл.фп. М.Шышкіна), з 1938 яе прафесар. З 1906 выступаў як піяніст-саліст і ансамбліст. З 1916 праф. Кіеўскай кансерваторыі, адначасова з 1918 — Муз.-драм. ін-та, з 1917 дырэктар Кіеўскай нар. кансерваторыі; у 1921—31 выкладаў у 1-м Маскоўскім муз. тэхнікуме, адначасова працаваў у Наркамасвеце РСФСР. Рэфарматар рас.муз. адукацыі. Стваральнік тэорыі ладавага рытму, заклаў асновы вучэння пра інтанацыю. Абгрунтаваў і ўвёў шэраг тэрмінаў, якія зацвердзіліся ў музыказнаўстве. Сярод муз. твораў: опера «Вышка Кастрычніка» (паст. 1930), арк. п’еса «Тры расфарбоўкі» (1905), творы для фп., рамансы і інш. Сярод вучняў Р.Вяроўка, А.Свешнікаў і інш.
Тв.:
Статьи, воспоминания, переписка. М., 1972;
Избр. труды. Т. 1—2 (ч. 1). 2 изд. М., 1972—87.
Літ.:
Кузелина Л.А. Исполнительская эстетика Б.Л.Яворского. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЧА́К Мікалай Пятровіч (н. 25.5.1950, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1991), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це арган. сінтэзу АН Латвіі. З 1996 у Брэсцкім ун-це (заг. кафедры). З 2000 дырэктар-арганізатар Аддзела праблем Палесся Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт., арган. і мед. хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі, тэорыі кампенсацыі эл. поля малекул. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадскага жука, экалагічную сістэму ачысткі быт. сцёкаў.
Тв.:
Элементоорганические производные фурана. Синтез и масс-спектрометрическое исследование 2-карбофункциональных 5-фурилсиланов (у сааўт.) // Журн. общ. химии. 1984. Т. 54, вып. 6;
Да пытання мадэлявання некаторых глебаўтваральных працэсаў // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены: Матэрыялы міжнар.навук.канф. Брэст, 2002. Ч. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933),
бел. гісторык. Акад.Бел.АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), д-р усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі ун-т (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та. У 1911—19 дырэктарПед. ін-та імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, праф. Маскоўскага ун-та, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. ін-та. У 1922—28 праф.БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Ін-це гісторыі Бел.АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв.:
Падение земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Киев, 1895;
Очерки и исследования по социальной и экономической истории Чехии в средние века. Т. 1. Юрьев, 1901;
Поземельная опись Градищенского монастыря: Опыт изучения памятника аграр. истории Чехии. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел., гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1979). Акад.Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. З 1994 рэктар, з 2003 ген.дырэктарМіжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Заснавальнік і гал. рэдактар навук.-тэарэт.час.«Гуманітарна-эканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыка-публіцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...І не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных зб-каў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.:
Развитие индустрии БССР в 70—80-е годы. Мн., 1991;
Методология истории. Мн., 1996 (у сааўт.);
Политология. Мн., 1996 (у сааўт);
Динамика социально-политического процесса в Республике Беларусь в условиях радикального реформирования всех сфер жизнедеятельности общества. Киев, 1999;