рускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73) у А.П.Ласенкі. У 1779—1800 выкладчык, дырэктар Пецярбургскай АМ. Творы: «Вялікі князь Святаслаў, які цалуе маці і дзяцей сваіх пасля вяртання з Дуная ў Кіеў» (1773), «Геркулес на раздарожжы» (1801).
Тв.:
Краткое историческое известие о некоторых Российских художниках // Северный вестн. 1804. Ч. 1. № 3.
рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГЕР (Міхаіл Аркадзевіч) (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981),
бел. піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН (Аляксандр Іванавіч) (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктарРэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
савецкі геафізік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АНСССР (з 1948 дырэктар). Асн. працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КАРАЎ (Валерый Іванавіч) (25.6.1950, г. Бугульма, Татарстан),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1974). У 1974—87 на працы ў галіне нафтагазаздабыўной прам-сці; у т. л.гал. інжынер — нам.ген. дырэктара вытв. аб’яднання «Беларусьнафта». З 1989 першы нам.ген. дырэктара, ген.дырэктарВА «Беларусьнафта». З 1994 в.а. нам. прэм’ер-міністра, нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭБУР ((Ledebour) Карл Фрыдрых) (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851),
нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). З 1805 дырэктарБат. сада і праф. ун-та (1811—36) у г. Дэрпт (цяпер г. Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі Аўтар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЕН ((Lynen) Феадор Фелікс Конрад) (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979),
нямецкі біяхімік. Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1959) і Нац.АН ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). З 1945 дырэктар Ін-та хіміі клеткі імя М.Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акісленні тлустых кіслот у арганізме, актываванні ацэтату. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з К.Блохам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАРО́ВІЧЫЧ ((Mohorovičić) Андрэй) (23.1.1857, г. Апатыя, Харватыя — 18.12.1936),
харвацкі геафізік і сейсмолаг. Чл. Харвацкай АН (1898). З 1910 праф. Заграбскага ун-та. У 1892—1921 дырэктарДзярж. ўпраўлення метэаралагічнай і геадынамічнай службы і абсерваторыі ў Заграбе. Вызначыў існаванне паверхні падзелу паміж зямной карой і мантыяй Зямлі (1909), якую назвалі Махаровічыча паверхня. Распрацаваў методыку рэгістрацыі землетрасенняў і прапанаваў канструкцыю шэрагу геафіз. прылад.
дацкі батанік-эколаг і сістэматык; адзін з заснавальнікаў экалагічнай геаграфіі раслін і вучэння пра жыццёвыя формы. Праф. Капенгагенскага ун-та (1885—1911) і дырэктарБат. саду ў Капенгагене. Навук. працы па вывучэнні разнастайных марфал. прыстасаванняў раслін да ўмоў існавання. Аўтар кн. «Сістэматыка раслін» (1879, рус.пер. 1893), «Расліна і яе жыццё» (1900, рус.пер. 1904).