ЦЫ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (18.12.1898, г. Саратаў, Расія — 1980),

расійскі батанік, генетык і селекцыянер. Акад. АН СССР (1939), акад. УАСГНІЛ (1938), Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Саратаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і меліярацыі (1927). Дырэктар Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве (1938—49 і 1954—57), НДІ збожжавай гаспадаркі нечарназёмнай паласы СССР (1940—49). З 1945 дырэктар Гал. бат. сада АН СССР, адначасова ў 1938—48 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях аддаленай гібрыдызацыі раслін. Стварыў новыя формы шматгадовай пшаніцы, гібрыдныя сарты азімай галінастай пшаніцы, пшанічна-пырнікавыя, жытне-пырнікавыя гібрыды з высокай ураджайнасцю і ўстойлівасцю да палягання.

Тв.:

Проблема озимых и многолетних пшениц. М., 1935;

Пути создания новых культурных растений. М., 1948;

Отдаленная гибридизация растений. М., 1954;

Новые — ветвистые разновидности мягких пшениц // Докл. АН СССР. 1961. Т. 136, №2;

Роль отдаленной гибридизации в эволюции растений. М., 1975.

М.В.Цыцын.

т. 17, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)