Я́ЎНЗЕМ Ірма Пятроўна (27.9.1897, Мінск — 17.4.1975),
бел. і рас. спявачка (мецца-сапрана), збіральніца нар. песень. Засл. арт. Беларусі (1923). Нар.арт. Расіі (1957). Вучылася ў Петраградскай кансерваторыі (1915—17). З 1921 працавала ў Мінску, у канцэртах выконвала запісаныя ёю бел.нар. песні. З 1923 выкладала ў Бел.драм. студыі ў Маскве, у 1925—63 артыстка Маскоўскай філармоніі. Першая ў СССР пачала выконваць песні народаў свету на нац. мовах, у рэпертуары больш за 5 тыс. узораў песеннай творчасці больш як 60 народаў свету, у т. л. ў апрацоўках бел. кампазітараў. Падрыхтавала зб. «Рэвалюцыйныя песні народаў» (выд. 1931). Аўтар кн. «Чалавек ідзе за песняй» (1968). Пра Я. зняты дакумент. фільм «Мелодыя для голасу з аркестрам» (1986). Сярод вучняў В.Шутава.
Літ.:
Богуславский С. Ирма Яунзем, исполнительница песен народностей. М.; Л., 1927;
італьянская артыстка балета і спявачка; адна з відных прадстаўніц рамант. балета. Вучылася ў балетнай школе т-ра «Ла Скала». У 1832—53 выступала на сцэнах многіх т-раў Італіі і за мяжой, у т. л. ў Лондане, Парыжы, Пецярбургу; з 1833 разам з Ж.Перо, настаўнікам і мужам, які ў многім вызначыў яе творчы лёс. Сусв. вядомасць ёй прынесла першае выкананне напісанай для яе партыі Жызэлі («Жызэль» А.Адана) у Парыжскай оперы (1841). Сярод інш. партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Перы («Перы» Ф.Бургмюлера). У балетах «Чатыры стыхіі» Дж.Баеці, «Па-дэ-катр» і «Поры года» Пуні танцавала разам з М.Тальёні, Л.Гран, Ф.Чэрыта. Валодала драм. талентам. Яе творчасць прадвызначыла многія дасягненні віртуознага жаночага танца 2-й пал. 19 ст. Яе кар’еру спыніў няшчасны выпадак у 34-гадовым узросце.
бел.артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў т-рах Чэлябінска і Новасібірска. У 1959—75 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яркая характарная танцоўшчыца, валодала выразнай пластыкай, моцным сцэн. тэмпераментам.
Сярод партый: Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Марта («Святло і цені» Г.Вагнера), Мерседэс і Вулічная танцоўшчыца («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева), Маўрытанка і Іспанка («Балеро» на муз. М.Равеля), фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), танцы — індускі («Баядэрка», Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С.Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.Хачатурана), а таксама ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Кармэн» Ж.Бізэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ГАЎКІН Міхаіл Іванавіч (н. 13.7.1923, в. Рамешкі Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1988). Вучыўся ў Школе-студыі Маскоўскага маст.акад.т-ра. З 1948 у т-ры Паўн. флоту, у 1950—58 у Маскоўскім т-ры імя Ленінскага камсамола, у 1962—77 у Т-ры-студыі кінаакцёра. З 1941 у кіно (фільм «Справа Артамонавых»). Майстэрства П. вызначаецца вострай характарнасцю, духоўнасцю аблічча персанажаў, своеасаблівай камедыйнай абаяльнасцю. Зняўся ў фільмах: «Кутузаў» (1944), «Максімка», «Адмірал Ушакоў», «Караблі штурмуюць бастыёны» (усе 1953), «Салдат Іван Броўкін» (1955), «Іван Броўкін на цаліне» (1959), «Дзяўчаты» (1962), «Аперацыя “Ы” і іншыя прыгоды Шурыка» (1965), «Вяселле ў Малінаўцы» (1967), «Дванаццаць крэслаў», «Шальменка-дзяншчык» (абодва 1971), «Новыя прыгоды капітана Урунгеля» (1979), «Спортлато» (1982), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Артыстка з Грыбава» (1988), «Балотная street, ці Сродак супраць сексу» (1991), «Стрэл у труне» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКАЯ Кацярына Аляксандраўна (23.11.1816, Масква —28.8.1878),
руская артыстка балета. Першая танцоўшчыца маскоўскай сцэны, якая засвоіла прарамант. і лірыка-рамант. стылі зах.-еўрап. балета і надала ім нац. афарбоўку. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1836, кл. Ф.Гюлень-Сор), вучылася драм. мастацтву ў М.Шчэпкіна. З 1826 у балетных і драм. спектаклях у Малым т-ры ў Маскве. З 1835 у трупе Вял.т-ра (у 1836 стажыравалася ў Парыжы). У 1846 гастраліравала за мяжой. З 1854 выкладала бальныя танцы ў гімназіі, давала прыватныя ўрокі, у т. л. ў сям’і К.Станіслаўскага. Творчасці С. уласцівы рамант. накіраванасць, маст. дасканаласць формы, незвычайная лёгкасць і натуральная грацыёзнасць выканання. Сярод лепшых партый: Сільфіда («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Флёр дэ Шан, Жызэль («Дзева Дуная», «Жызэль» А.Адана), Катарына, Эсмеральда («Катарына, дачка рабаўніка», «Эсмеральда» Ц.Пуні) і інш. Паставіла балеты «Наравістая жонка» («Сумбуршчыца») Адана (1846), «Мара мастака» Пуні (1849).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫДЗЕ́НКА Ніна Сцяпанаўна (н. 8.5.1933, г. Віцебск),
бел.артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). З 1952 салістка, у 1973—83 педагог-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Майстэрства Давыдзенкі вызначае лёгкасць, тэхн. дасканаласць танца, шчырасць і натуральнасць у перадачы пачуццяў гераінь. Выконвала разнапланавыя партыі ў балетах сучаснага, у т. л.бел., і класічнага рэпертуару: Ларыса («Аповесць пра каханне» В.Залатарова), Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г.Вагнера), Наталька («Выбранніца» Я.Глебава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Хасінта («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Сольвейг і Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.Штрауса). Шмат працавала з самадзейнымі калектывамі.
Літ.:
Чурко Ю. Ніна Давыдзенка // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.
расійская артыстка балета, балетмайстар, сцэнарыст. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1953). У 1954—76 у Вял. т-ры; характарная танцоўшчыца. Сярод партый: Апантаная («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Лёс («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Індыйская лялька («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Фані («Сцежкаю грому» К.Караева); характарныя танцы ў многіх балетах. Здымалася ў кіна- і тэлефільмах. Яе танец вылучаўся пластычнасцю, псіхал. пранікнёнасцю. З 1960-х г. працуе з У.Васілёвым як балетмайстар і сцэнарыст, з 1977 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзярж.т-ра класічнага балета (з Васілёвым). Для іх спектакляў характэрны востраканфліктная драматургія, сталая рэжысура, спалучэнне класічнага танца і сучаснай пластыкі. Сярод пастановак: «Стварэнне свету» А.Пятрова (1971), «Аповесць пра Рамэо і Джульету» (1980) і «Папялушка» (1993) С.Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) Чайкоўскага, «Пацалунак феі» Стравінскага (1989), «Дама з камеліямі» на муз. Дж.Вердзі—П.Сальнікава (1995), «Цудоўны мандарын» Б.Бартака (1996). Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКАЯ Ніна Антонаўна (н. 31.12.1925, Мінск),
бел.артыстка аперэты (сапрана). Засл. арт. Расіі (1958). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1970). З 1946 працавала ў т-рах муз. камедыі ў Расіі. У 1949—51 салістка Бел.дзярж. эстрады, з 1968 Магілёўскага абл.т-рамуз. камедыі. З 1970 у Бел.дзярж.муз. т-ры. Шырокі творчы дыяпазон Р. дазваляе ёй ствараць рознахарактарныя каларытныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Альжбета, Агата («Паўлінка» Ю.Семянякі), Мальвіна, Паліна («Несцерка», «Судны час» Р.Суруса), Васіліса («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Соф’я («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марфа («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Атаманша («Трубадур і яго сябры» Г.Гладкова), Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), міс Петынгтан («Мая жонка — ілгуння!» У.Ільіна, У.Лукашова), Беліса («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава), графіня Ілона, Праскоўя («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Ангільда, Адэта, княгіня Бажэна («Сільва», «Баядэра», «Марыца» І.Кальмана) і інш.
бел.артыстка балета Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыла клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 узначальвала музей, з 1975 — архіў Творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». Выканальніцкі стыль Р. вызначаўся пранікнёным лірызмам, чысцінёй і высакароднасцю пластычнай формы. Найб. поўна гэтыя якасці выявіліся пры стварэнні вобразаў Марынкі («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова—А.Ермалаева), Надзейкі («Князь-возера» В.Залатарова—К.Мулера), Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Нікіі («Баядэрка» Л.Мінкуса), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева). Сярод інш. партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).
Літ.:
Чурко Ю. Лідзія Ражанава // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Громава Н. Цярністы шлях творчасці // Мастацтва Беларусі. 1984. № 3.