КАЛІТО́ЎСКАЯ Клаўдзія Фёдараўна (н. 12.8.1911, в. Уселюб Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.артыстка балета, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыла харэаграфічнае аддз.Бел.муз. тэхнікума (1930), н Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—37 і 1945—51 артысткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1951—75 дырэктар Бел. харэаграфічнага вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ЎХА (Araujo) Лойпа (н. 27.5.1941, Гавана),
кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕВА (сапр.Юркоўская) Марыя Фёдараўна
(1868, С.-Пецярбург — 8.12.1953),
руская актрыса. З 1894 артысткаТ-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял.драм.т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРА́СКА Юлія Уладзіміраўна (14.5.1906, в. Омельна Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.10.1985),
бел.артыстка балета. Вучылася ў прыватнай харэагр. студыі Х.Алексютовіча (1921—25). З 1921 артыстка балета БДТ-1, з 1930 салістка Дзярж. эстрады, у 1933—59 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М.Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В.Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Чага («Князь Ігар» А.Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л.Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А.Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Арлекінада» Р.Дрыга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАРЭ́ВІЧЫ, Азарэвічавы,
сям’я бел. і рус. акцёраў 18—19 ст.
Пелагея (па сцэне Жывакіна; ?, Шклоў — ?), артыстка балета. Прыгонная. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Пры мадонна балета Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1799 адпушчана на волю, выступала на пецярбургскай, потым да 1812 на маскоўскай сцэне. Маці акцёра В.І.Жывакіні.
Кацярына Лук’янаўна (?, Шклоў — пасля 1870), артыстка балета. Прыгонная. Пляменніца Пелагеі, маці Надзеі і Марыі Азарэвіч. Вучаніца балетмайстра М.Пранчынскага. Да 1799 вядучая танцоўшчыца Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 адпушчана на волю.
Надзея Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Пецярбург — ?), артыстка балета і драмы. Вучылася ў імператарскім тэатр. вучылішчы ў балетным класе і ў т.зв. «маладой трупе» А.Шахаўскога. У 1821—27 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне. Вызначалася ў пантамімных балетах Агюста і Ш.Дзідло.
Марыя Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 2-я; 1804, Пецярбург — 14.11.1888), драм. актрыса. Вучаніца Шахаўскога і К.Сямёнавай. У 1821—43 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне ў трагедыях і камедыях. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (паст. 1831).
Да арт.Азарэвічы. Надзея Апалонаўна і Марыя Апалонаўна. Невядомыя мастакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛА́НАВА Лідзія Андрэеўна (27.10.1900, с. Чарнаўка Саратаўскай вобл., Расія — 20.9.1973),
расійская эстр. спявачка (кантральта). Засл. арт. Расіі (1942). Выступаць пачала ў 1917. З 1933 артысткамуз.-эстр. ўпраўлення Дзярж. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых прадпрыемстваў. У 1945 рэпрэсіравана. З 1953 артысткаУсерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Дасканала валодала майстэрствам імправізацыі. Гал. месца ў рэпертуары займалі рус.нар. песні, якія выконвала распеўна, з праніклівай сардэчнасцю, лірызмам і гумарам. Аднавіла (аўтар) многія нар. песні, у т. л. «Валёнкі». Першая выканаўца многіх песень рас. кампазітараў, у т. л. «Кацюшы» М.Блантэра. У 1967 разам з Л.Уцёсавым, К.Шульжэнка і М.Бернесам узначаліла 1-ы Усесаюзны фестываль сав. песні.
Літ.:
Л.Русланова в воспоминаниях современников. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗУ́НАВА Тамара Сяргееўна (21.11.1906, Мінск — 29.7.1983),
бел.артыстка балета. Вучылася ў харэагр. студыі БДТ у К.Алексютовіча (1921—22). З 1923 артыстка балета ў БДТ-1, з 1930 — Дзяржэстрады, з 1933 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1934—37 педагог балетнай школы пры т-ры оперы і балета, у 1940—41 — харэагр. аддз.рэсп.Тэатр. вучылішча. З 1960 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Яе танцу быў уласцівы моцны тэмперамент, драматызм. Значную ўвагу аддавала развіццю і папулярызацыі бел.нар. танца. На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т. л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхоце» Л.Мінкуса, усходні танец у «Бахчысарайскім фантане» Б.Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, лезгінку ў «Дэмане» А.Рубінштэйна і інш.
грузінская эстрадная спявачка. Нар.арт. Грузіі (1974). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю па класе фп. (1961). З 1959 артысткаГруз. філармоніі. Яе індывідуальнасці найб. блізкія творы лірычнага плана. У рэпертуары песні груз. кампазітараў, старадаўнія рус. рамансы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАВА Людміла Пятроўна (н. 9.4.1944, г. Пенза, Расія),
бел. канцэртмайстар. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967). З 1966 канцэртмайстар Нац.акад.т-ра балета Беларусі, адначасова з 1970 артыстка аркестра творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». У 1970—87 вяла канцэртную дзейнасць.