адна са славянскіх моў (лехіцкая падгрупа). Пашырана ў Паморскім і Куяўска-Паморскім ваяв. Польшчы. Блізкая да польскай мовы (некат. мовазнаўцы лічаць яе польск. дыялектам). Мае 2 дыялекты: паўночны і паўднёвы. Спецыфічныя асаблівасці: ужыванне галоснага «i» замест «ę», часам захаванне праслав. «tǎrt» без пераходу ў «trot», зацвярдзенне мяккіх «ś», «ź», «ć», і інш. На працягу 13—20 ст. зазнала значны ўплыў нямецкай мовы. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца канцом 16 ст., выдавалася рэліг., маст.л-ра, рабіліся спробы ўнармавання літ. мовы. Сучасная літ. мова ўжываецца абмежавана.
Літ.:
Atlas językowy kaszubszczyzny i dialektów sąsiednich. Z. 1—15. Wrocław etc., 1964—78;
Sychta B. Słownik gwar kaszubskich na tle kultury ludowej. T. 1—7. Wroclaw etc., 1967—76;
Popowska-Taborska H. Kaszubszczyzna. Warszawa, 1980;
Popowska-Taborska H., Boryś W. Leksyka kaszubska na tle słowiańskim. Warszawa, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАУНА́ДА,
цыркавы жанр, заснаваны на прыёмах эксцэнтрыкі, буфанады, гратэску, пародыі, якімі карыстаюцца ў сваіх выступленнях артысты-клоуны.
Вытокі К. ў ант. пантамімах, нар. фарсах. Традыц. маска «белага клоуна» запазычана з італьян. камедыі дэль артэ, франц. і англ. плошчавых т-раў, «рыжага клоуна» (Аўгуста ў Еўропе) — ад нар. блазнаў. На канфлікце паміж «белым» і «рыжым» клоунамі будуюцца т.зв.антрэ. У стараж. Русі элементы К. прысутнічалі ў выступленнях скамарохаў. Клоуны з 17—18 ст. удзельнічалі ў прадстаўленнях коннікаў, канатаходцаў, дрэсіраваных жывёл і інш. З часам набылі сатырычнае і публіцыст. гучанне.
Клоунаў падзяляюць на сола-клоунаў, «дывановых», клоунаў-буф. У развіццё К. значны ўклад зрабілі клоуны Б.Саўндэрс, Ж.Б.Арыёль, Дж.Грымальдзі, К.Ф.Ларан, Кватліц, Т. і Дж. Джэксан, Грок, Карандаш, А.Папоў, Ю.Нікулін, Ю.Куклачоў, А.Варанецкі, Ф.Гулевіч, дынастыі Фратэліні, Дуравых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕМЕ́НЦІ ((Clementi) Муцыо) (23.1.1752, Рым — 10.3.1832),
англійскі піяніст-віртуоз, кампазітар, педагог; заснавальнік т.зв. лонданскай школы піянізму. З 1766 жыў у Вялікабрытаніі (з 1773 у Лондане). Канцэртаваў у Еўропе (у 1781 у Вене спаборнічаў з В.А.Моцартам). Заснавальнік і саўладальнік шэрагу муз.-выдавецкіх прадпрыемстваў і ф-к муз. інструментаў. Адзін з заснавальнікаў і дырыжор (1813—24) Філарманічнага т-ва ў Лондане. Зрабіў значны ўклад у развіццё фп. мастацтва (празваны «бацькам фп. музыкі»), садзейнічаў зацвярджэнню класічнага цыкла санаты. Сярод твораў: араторыя; каля 15 сімфоній (зберагліся 4); уверцюры; канцэрт для фп. з аркестрам; творы для фп. (найб. вядомы зб. эцюдаў «Шлях да Парнаса», 1817—26). Свой выканальніцкі і пед. вопыт абагульніў у працы «Методыка ігры на фартэпіяна» (1801). Сярод яго вучняў: Ф.Калькбрэнер, І.Б.Крамер, І.Мошэлес, Дж. Філд.
польскі пісьменнік, драматург; прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1827—29). Дэбютаваў гіст. аповесцямі. Найб.значны твор — драма «Нябоская камедыя» (1835), у якой адлюстраваны канфлікт паміж паэт. асобай і будзённасцю прыватнага жыцця, асуджанасць старога свету і гіст. бесперспектыўнасць рэвалюцыі як разбуральнай сілы. Месіянізм, вера ў прагрэс чалавецтва праз пакуты, ахвяры, маральнае ўдасканаленне ў драме «Ірыдыён» (1836), паэмах «Тры думкі Генрыка Лігэнзы» (1840), «Напярэдадні» (1843), цыкле «Псалмы будучыні» (1845—48). У лістах К. каштоўная інфармацыя пра л-ру, мастацтва. філасофію эпохі.
Тв.:
Dzieła literackie. T. 1—3. Warszawa, 1973;
Listy do Delfiny Potockiei. Warszawa 1975.
Літ.:
Janion M. Zygmunt Krasiński: Debiut i dojrzalość. Warszawa, 1962;
Sudolski Z. Korespondencja Zygmunta Krasińskiego. Warszawa, 1968;
Śliwiński M. Ańtyk i chrześcijaństwo w twórczości Zygmunta Krasińskiego. Słupsk, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛЯ́НДСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА, Курляндскае і Земгальскае герцагства,
васальная Рэчы Паспалітай (да 1569 ВКЛ) дзяржава на тэр. Латвіі (гіст. вобласці Курляндыя і Земгале) у 16—18 ст. Сталіца — г. Мітава (цяпер Елгава). Утворана ў 1561—62 пасля распаду Лівонскага ордэна апошнім яго магістрам Г.Кетлерам, які прызнаў сюзерэнітэт вял. князя ВКЛ Жыгімонта III (гл.Жыгімонт II). Да 1737 тут правілі нашчадкі Кетлера, потым — дынастыя Біронаў (гл. таксама Біронаўшчына, Ганна Іванаўна). У 1617—1795 дзярж. лад герцагства вызначалі Курляндскія статуты. Найб. магутнасці дасягнула пры герцагу Якабе [1640—82], калі герцагства мела значнываен. і гандл. флот, валодала калоніямі ў Вест-Індыі (Табага; 1645—65) і Зах. Афрыцы (Гамбія: 1651—65). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) далучана да Рас. імперыі, у 1796—1917 яго тэрыторыя ўваходзіла ў Курляндскую губ.
Літ.:
Стродс Х. Курляндский вопрос в XVIII в. Ч. 1—2. Рига, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛА́П (Мікалай Пракопавіч) (28.4. 1886, Мінск — 29.12.1979),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Цэнтр. вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1915). Арганізатар і выкладчык керамічнага аддзялення пры Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—29). З 1930 заг. аддзела керамікі НДІ прам-сці Беларусі. Адзін з арганізатараў і першы дырэктар Дзярж. карціннай галерэі Беларусі (1939—41; сучасны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Пасля Вял.Айч. вайны працаваў заг. сектара маст. прам-сці Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку тэхналогіі керамічных матэрыялаў, у стварэнне эталонаў, а таксама арганізацыю фарфора-фаянсавай вытв-сці на Беларусі. Сярод твораў дэкар. маёлікавыя, фаянсавыя, фарфоравыя вазы («Бульба», 1954, і інш.), статуэткі («Дзяўчына з ільном», «Дзяўчына са сланечнікам», абедзве 1957), графічныя лісты, акварэлі («Дворык у пасёлку Краж», «Першы збор», «Нацюрморт»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМБА́Л (Pombal) Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу
(de Carvalho e Mello; 13.5.1699, r. Соры, Партугалія — 8.5.1782),
партугальскі дзярж. дзеяч, найб.значны прадстаўнік асветнага абсалютызму ў Партугаліі. Граф Аейрас (1755), маркіз П. (1770). Напачатку на дыпламат. службе. З 1750 міністр замежных спраў, з 1756 прэм’ер-міністр пры каралю Жазэ I [1750—77]. Упарадкаваў фінансы, школьную, суд. і ваен. справы, абмежаваў дзейнасць інквізіцыі, увёў рэліг. талерантнасць, садзейнічаў аднаўленню Лісабона пасля землетрасення 1755. Дамогся выгнання з Партугаліі і яе калоній езуітаў (1759). Каб вызваліць краіну з-пад залежнасці ад брыт. гандлю, спрыяў гандлю Партугаліі з яе калоніяй Бразіліяй. У 1773 скасаваў рабства ў Партугаліі і даў індзейцам Бразіліі намінальна роўныя правы з партугальцамі. Рэформы П. суправаджаліся абмежаваннем правоў дваран і царквы на карысць цэнтралізацыі дзярж. улады. У 1777 пры каралеве Марыі I [1777—1816] праціўнікі П. дамагліся яго адстаўкі і скасавання яго рэформ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ХІРУРГІ́Я, аднаўленчая хірургія,
раздзел хірургіі, які распрацоўвае метады аднаўлення формы і функцыі тканак і органаў чалавека. Выкарыстоўваюць пры прыроджанай паталогіі, цяжкіх траўмах. Пашырана на вонкавых скурных покрывах цела (гл.Касметыка), у сківічна-тварнай хірургіі (гл.Рынапластыка), страўнікавым тракце, у практалогіі, уралогіі.
П.х. вядома са стараж. часоў (асабліва скурная пластыка). Напр., у Індыі ажыццяўлялі пластыку носа ласкутом, выкраеным са скуры ілба або шчакі. У Расіі яе асновы залажылі У.П.Філатаў (скурная пластыка) і М.І.Пірагоў (касцявая пластыка). На Беларусі значны ўклад у П.х. зрабілі А.С.Арцюшкевіч, Ц.Е.Гніларыбаў, Я.Б.Ешэ, Г.У.Кручынскі, У.М.Падгайскі, А.П.Чудакоў. Метады П.х. распрацоўваюцца ў Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напр. укараненне мікрахірургіі сасудзістых анастамозаў дазволіла перамяшчаць фрагменты скурных акраўкаў разам з падскурнай клятчаткай і мышцамі, каб фарміраваць цэлыя органы; трансплантацыя органаў і тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗЮПО́Н ДЭ НЕМУ́Р ЭНД КО́МПАНІ»
(E.I. Du Pont de Nemours and Company),
буйнейшы ў свеце хімічны і па вытв-сці зброі канцэрн ЗША Узнік на аснове невял. парахавога завода, заснаванага ў 1802 франц. эмігрантам Э.І.Дзюпонам дэ Немурам. У 1899 адбылося аб’яднанне ўсіх прадпрыемстваў, якія належалі сям’і Дзюпон. Да 1-й сусв. вайны канцэрн вырабляў выключна выбуховыя матэрыялы і неарган. сыравіну, у час вайны гал. пастаўшчык выбуховых матэрыялаў у краіны Антанты, апрача таго развіваў вытв-сць фарбавальнікаў і штучнага шоўку. Пасля вайны канцэрн устанавіў свой кантроль над большасцю прадпрыемстваў хім. прам-сці ў ЗША. У 1938—39 пачаў вытв-сць першага поліаміднага валакна — нейлону. З 1942 вырабляе кампаненты для ядзернай зброі і ядзерных рэактараў. Звязаны фінансава з групай Моргана, а таксама з брыт. канцэрнам «Імпірыял кемікал індастрыс» і бельг. канцэрнам «Сальвэ». Робіць значны ўплыў на палітыку ўрада ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЗНА (Gniezno),
горад на З Польшчы, у Пазнанскім ваяводстве. Каля 100 тыс.ж. (1994). Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд., швейная. Тэатр. Музей Пачаткаў Польскай дзяржавы. Арх. помнікі: гатычныя касцёлы — Дзевы Марыі (каля 1342—1415; ад дараманскага касцёла 10 ст. і раманскага касцёла 11 ст. захаваліся керамічныя пліткі падлогі, «Гнезненскія дзверы», бронза, каля 1170), св. Яна (14 ст., фрэскі 1340—60), касцёл і кляштар францысканцаў (13 ст., перабудаваны ў 17—18 ст.).
Гнезна ўзнікла ў канцы 8 ст. У 10 ст. сталіца стараж. польскай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з араб. Усходам, падтрымліваў гандл. сувязі з Кіевам. З 1000 сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да 14 ст.) польск. каралёў. Гар. правы атрымала да 1243. З 1793—1918 у складзе Прусіі (у 1807—15 уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з гал. цэнтраў велікапольскага паўстання 1918—19.