ХВО́РАСТ Іван Маркавіч (24.2.1902, в. Кацёлкі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1983),
бел. танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік бел. харэаграфічнага фальклору. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў Віленскі ун-т (1935), адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. З 1928 саліст танц. групы хору Слав. песні Віленскай бел. гімназіі. У 1940—50 кіраўнік харэаграфічнай групы Бел. ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. З 1953 саліст балета Бел. філармоніі, у 1960—78 кансультант Рэсп. Дома нар. творчасці. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. нар.-сцэн. танца. Стварыў сцэн. варыянты традыц. бел. танцаў («Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка»), кадрыляў, карагодаў («Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны»), харэаграфічных кампазіцый «Паланэз Агінскага», «Світанак над Свіцяззю». Аўтар зб-каў «Беларускія танцы» (1974, 1977).
В.М.Яшчанка.
т. 17, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)