гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі. На яе тэр. дэпартаменты Маен, Орн, Эр і Луар, Сарта, часткова Луар і Шэр. Пл. 16 тыс.км². Нас. каля 1,5 млн.чал. (1997). Гал. горад — Ле-Ман. Займае ўзвышшы Перш і Нармандскае, плато Бос, навакольныя раўніны. Клімат умераны, вільготны. Прам-сць: харч. (масла, сыр камамбэр, інш. малочныя прадукты), тэкст., гарбарна-абутковая. Горад Ле-Ман — цэнтр аўтамабіле- і авіябудавання. Выраб карункаў і саф’яну. Здабыча азбесту. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні, коні). Вырошчваюць збожжа, цукр. буракі, фуражныя культуры. Вінаградарства і садоўніцтва. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Г,
у беларусаў старадаўні звычай даваць некаторую маёмасць маладой яе бацькамі або родзічамі. Рыхтаваць П. пачыналі з самага маленства дзяўчыны. Першапачаткова складаўся толькі з хатніх рэчаў (адзенне для нявесты і жаніха, пасцельныя рэчы, дываны, посуд, прылады працы і інш.), пазней (пераважна ў заможных сем’ях) яго гал. часткай стала хатняя жывёла, лён, з 2-й пал. 19 ст. — нерухомая маёмасць, грошы. З’яўляўся пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Пра П. дамаўляліся ў час сватання, а канчаткова — на заручынах. У канцы вяселля П. урачыста (часам у суправаджэнні жартоўных песень) перавозіўся гасцямі з боку маладой у дом маладога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЁХА, Ла-Рыёха (La Rioja),
аўтаномная вобласць і адм. правінцыя на Пн Іспаніі. Пл. 5 тыс.км². Нас. каля 300 тыс.чал. (2000). Адм. ц. — г. Лагроньё. Размешчана ў перадгор’ях Пірэнеяў (на Пн) і Іберыйскіх гор (на Пд); у цэнтр.ч. даліна р. Эбра. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. Захаваліся ўчасткі вечназялёных дубовых лясоў з удзелам хваёвых лясоў і хмызнякоў. У гарах дубовыя лясы. Раён вінаградарства і вінаробства. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гародніну. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Прам-сць пераважна харч., тэкст., дрэваапрацоўчая. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЯРЫЯТО́ЗЫ,
глісныя хваробы чалавека і пазваночных жывёл (за выключэннем рыб), якія выклікаюцца круглымі чарвямі філярыямі. Пашыраны паўсюдна, асабліва ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. Найб. небяспечны анхацэркоз, парафілярыёз, сетарыёз.
Крыніца інфекцыі — хворы чалавек ці жывёла. Пераносчыкі і прамежкавыя гаспадары лічынак узбуджальніка — членістаногія (камары, сляпні, мошкі). Дарослыя гельмінты лакалізуюцца ў брушной і грудной поласцях цела, сэрцы, крывяносных і лімфатычных сасудах, скуры і інш. тканках і органах. Паразітуюць шмат гадоў (напр., вухерыі, лоа ў целе чалавека да 10—20 гадоў, парафілярыі ў целе каня 4—5 гадоў). Хваробы праяўляюцца ліхаманкай, скурнымі высыпаннямі і язвамі, запаленнем лімфатычных вузлоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУА́Р (Panthera onca),
млекакормячая жывёла роду вял. катоў сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Паўд., Цэнтр. Амерыцы і на ПдПаўн. Амерыкі. Жыве ў трапічных і субтрапічных лясах, зрэдку ў гарах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 2 м, хваста каля 90 см, маса да 136 кг. Цела прысадзістае, масіўнае. Валасяное покрыва гладкае. бліскучае. Афарбоўка аранжавая з чорнымі кольцамі і плямамі, зрэдку трапляюцца чорныя Я. Добра лазіць па дрэвах і плавае. Корміцца капытнымі жывёламі, грызунамі, рыбаю. чарапахамі і іх яйцамі. Нападае на свойскую жывёлу. Нараджае 2—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЦАБЫ́К, мускусны бык (Ovibos moschatus),
жывёласям. пустарогіх атр. парнакапытных. Трапляецца ў Грэнландыі і на некаторых а-вах Канадскага арктычнага архіпелага. Колькасць невялікая, ахоўваецца. У ледавіковы перыяд жыў на Беларусі.
Даўж. цела да 2,5 м, выш. ў карку да 1,45 м, маса да 300 кг. Поўсць цёмна-бурая, доўгая (да 0,9 м) і густая. Рогі ў самцоў і ў самак, даўж. да 0,73 м. Корміцца лішайнікамі, мохам, травой. Цяжарнасць каля 9 месяцаў. Нараджае 1 цяля раз у 2 гады. Акліматызаваны ў Нарвегіі і на в-ве Шпіцберген, распачата акліматызацыя на в-ве Урангеля і на п-ве Таймыр. У шэрагу краін аўцабыкоў трымаюць на фермах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДА́ТРА, мускусны пацук (Ondatra zibethicus),
млекакормячая паўводная жывёлаатр. грызуноў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Радзіма — Паўн. Амерыка. У 1905 завезена ў Зах. Еўропу. На Беларусь пранікла з Польшчы. Шырока рассялілася. Жыве ў норах, «хатках» у старыцах, невял. з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кт. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светла-карычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам. Корміцца раслінамі. За год дае да 3 прыплодаў па 3—15 дзіцянят. Аб’ект промыслу (футра, мяса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАРО́ДНЫ КАРА́Л, чырвоны карал (Corallium rubrum),
кішачнаполасцевая жывёлаатр. гарганарыяў, або рагавых каралаў, кл. каралавых паліпаў. Жыве на глыбіні 10—300 м у Міжземным м. і Атлантычным ак. каля Канарскіх а-воў.
Дрэвападобныя калоніі, да 40 см вышынёй, прырастаюць да скалістага грунту. Звонку ўкрыты мяккай карой розных адценняў чырвонага колеру — ад слаба-ружовага да цёмна-чырв., амаль чорнага. Восевы шкілет утвараецца ў выніку зліцця вапняковых спікул. На фоне галін калоніі вылучаюцца снежна-белыя паліпы, венчык з 8 перыстых шчупальцаў, пры дапамозе якіх высакародны карал корміцца рачкамі і іх лічынкамі. Пераважна раздзельнаполыя, бываюць гермафрадыты. Аб’ект промыслу, са шкілета вырабляюць упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРА́ФА (Giraffa camelopardalis),
млекакормячае сям. жырафавых атр. парнакапытных. Пашырана ў Афрыцы на Пд ад Сахары, у адкрытых стэпах (саваннах) з рэдкімі дрэвамі і кустамі. Жыве невял. групамі па 7—15 (зрэдку болей) асобін.
Буйная жывёла, тулава кароткае, на высокіх нагах (пярэднія даўжэйшыя за заднія); шыя вельмі доўгая, але шыйных пазванкоў 7, як у большасці млекакормячых. Выш. цела да 6 м, маса да 1800 кг (самцы большыя за самак). Мае 1 або 2 пары рожак, укрытых скурай з валаскамі. Афарбоўка светла-жоўтая з цёмнымі плямамі. Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца лісцем і галінкамі дрэў, найчасцей акацый. Захавалася пераважна ў нац. парках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАДЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. irradio ззяю, выпраменьваю) у фізіялогіі, распаўсюджванне ўзбуджэння ці тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Асновай І. з’яўляецца вызначаная марфал. і функцыян. структура розных аддзелаў галаўнога мозга, таму пашыраецца па вызначаных шляхах і ў часавай паслядоўнасці. І. ўзбуджэння асабліва праяўляецца пры моцным раздражненні, калі ў рэфлекторны адказ уцягваюцца і інш.нерв. цэнтры. Напр., на ўмеранае раздражненне токам ступні жывёла адказвае згінаннем лапы ў галёнкаступнёвым суставе, павелічэнне сілы току прыводзіць да згінання нагі ў каленным і тазасцегнавым суставах. Пры ўзнікненні моцнага ачага ўзбуджэння і змены ўласцівасцей нерв. тканкі, І. ўзбуджэння можа стаць паталагічнай, напр., пры эпілепсіі. Тармажэнне таксама распаўсюджваецца ў клетках кары галаўнога мозга.