Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свернувшийся

прил. (о жидкости) згуслы

(о молоке) абрызглы, скіслы

(при кипячении) адкіпелы

свернуть

совер.

1) (скатать) скруціць, мног. паскручваць

2) (завернуть с краёв) згарнуць, мног. пазгортваць

3) перен. (сузить, ограничить деятельность) згарнуць, мног. пазгортваць

(сократить) скараціць

4) воен. (перестроить в глубину) перастроіць

свернуть фронт в колонну — перастроіць фронт у калону

5) (повернуть в сторону, придать другое направление) звярнуць, завярнуць, збочыць

свернуть с дороги в лес — звярнуць (завярнуць, збочыць) з дарогі ў лес

6) перен. (переменить тему разговора) звярнуць

7) (свихнуть) разг. звярнуць, звіхнуць

8) (сбить на сторону) звярнуць, мног. пазварочваць, збіць, мног. пазбіваць

9) (одолеть — о болезни) прост. скруціць

10) (вертя, испортить) разг. скруціць, мног. паскручваць

свернуть ключ — скруціць ключ

свернуть голову (шею) — скруціць галаву (шыю)

см. свёртывать

свернуться

1) (скататься трубкой) скруціцца, мног. паскручвацца

2) (завернуться с краёв) згарнуцца, мног. пазгортвацца

3) (улечься, согнувшись) скурчыцца, мног. паскурчвацца, скруціцца, мног. паскручвацца

4) (о жидкостях) згуснуць

(ссесться) ссесціся

(о молоке) абрызгнуць, скіснуць, скіснуцца

(при кипячении) адкіпець

(створожиться) адтапіцца

5) воен. (перестроиться в колонну) перастроіцца (у калону)

6) перен. (сузиться, ограничиться в деятельности) згарнуцца

(сократиться) скараціцца

7) (сдвинуться в сторону от удара) звярнуцца, збіцца

8) (испортиться от верчения) разг. скруціцца, мног. паскручвацца

см. свёртываться

9) (опрокинуться) разг. абярнуцца, перакуліцца

сверстать

совер. типогр. звярстаць

сверстник

равеснік, -ка муж.

(одногодок) аднагодак, -дка муж.

сверстница

равесніца, -цы жен.

(одногодка) аднагодка, -кі жен.

свертеть

совер. прост. в разн. знач. скруціць, мног. паскручваць

свертеть папироску — скруціць папяроску

свертеть винт — скруціць вінт (шрубу)

свертеться

прост. скруціцца, мног. паскручвацца

сверх

предлог с род.

1) (поверх чего-либо) на, зверху, паверх, наверх

надеть сверх рубашки — надзець паверх на сарочку (наверх на сарочку, зверху)

2) (превыше чего-либо) звыш (чаго)

цераз, праз (што)

расходы сверх сметы — выдаткі звыш каштарыса

3) (помимо чего-либо) апрача, звыш (чаго)

сверх зарплаты он получил премию — звыш (апрача) зарплаты ён атрымаў прэмію

сверх ожидания — зусім неспадзявана

сверхвысокий

звышвысокі

сверхвысокое напряжение — звышвысокае напружанне