Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шов м., в разн. знач. шво, род. шва ср.;

разгла́дить шов разгла́дзіць шво;

шить ме́лким швом шыць дро́бным швом;

накла́дывать швы мед. наклада́ць (накла́дваць) швы;

сварно́й шов стр., техн. зварно́е шво.

шовини́зм шавіні́зм, -му м.;

шовини́ст шавіні́ст, -та м.;

шовинисти́ческий шавіністы́чны;

шовини́стка шавіні́стка, -кі ж.;

шовини́стский шавіні́сцкі.

шо́вный спец. шыўны́;

шо́вный материа́л шыўны́ матэрыя́л.

шок мед. шок, род. шо́ку м.

шоки́рованный шакі́раваны;

шоки́ровать несов. шакі́раваць;