Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жёванный, жёваный жава́ны, жо́ваны.

жёлоб жо́лаб, -ба м.; лата́к, -ка́ м.;

вода́ течёт по жёлобу вада́ цячэ́ па жо́лабу (латаку́).

Жёлтое мо́ре Жо́ўтае мо́ра.

жёлто-зелёный жо́ўта-зялёны.

жёлто-кра́сный жо́ўта-чырво́ны.

жёлтый в разн. знач. жо́ўты;

жёлтая кра́ска жо́ўтая фа́рба;

жёлтая вода́ мед. жо́ўтая вада́;

жёлтая лихора́дка мед. жо́ўтая ліхама́нка.

жёлудь жо́луд, -да м.

жёлчно нареч. зло́сна;

жёлчность зласлі́васць, -ці ж.;

жёлчный

1. жо́ўцевы;

жёлчный пузы́рь жо́ўцевы пузы́р;

2. (злобный) зласлі́вы, зло́сны;

жёлчные слова́ зло́сныя сло́вы.