Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стере́ть сов.

1. в разн. знач. сце́рці, мног. пасціра́ць;

стере́ть пыль со стола́ сце́рці пыл са стала́;

вре́мя стёрло оби́ду перен. час сцёр кры́ўду;

2. (трением повредить кожу) сце́рці, мног. пасціра́ць, наму́ляць, мног. панаму́льваць;

стере́ть но́гу во вре́мя ходьбы́ сце́рці (наму́ляць) нагу́ ў час хады́;

стере́ть в порошо́к (кого-л.) сце́рці на парашо́к (каго-небудзь);

стере́ть с лица́ земли́ сце́рці з зямлі́;

стере́ться в разн. знач. сце́рціся, мног. пасціра́цца;

кра́ски на рису́нке стёрлись фа́рбы на малю́нку сце́рліся (пасціра́ліся);

э́то стёрлось в па́мяти гэ́та сце́рлася ў па́мяці.

стере́чь несов. сцерагчы́, пільнава́ць;

стере́чься

1. прост. сцерагчы́ся; (остерегаться) асцерага́цца; (беречься) берагчы́ся;

2. страд. сцерагчы́ся, пільнава́цца; см. стере́чь.

стерженщи́к спец. стры́жаншчык, -ка м.;

стерженщи́ца стрыжаншчы́ца, -цы ж.

сте́ржень м.

1. техн. стры́жань, -жня м., шпень, род. шпяня́ м.; прут, род. пру́та м.;

металли́ческий сте́ржень металі́чны стры́жань (прут, шпень);

поршнево́й сте́ржень по́ршневы шпень (прут);

2. (нарыва) разг. стры́жань, -жня м.;

сте́ржень чи́рья стры́жань ску́лы;

3. перен. (основа) асно́ва, -вы ж.; стры́жань, -жня м.;

сте́ржень всей рабо́ты асно́ва ўсёй рабо́ты.

стержнево́й

1. техн. стрыжнёвы, шпе́невы;

стержнево́й трансформа́тор стрыжнёвы (шпе́невы) трансфарма́тар;

2. перен. (основной, центральный) асно́ўны, цэнтра́льны; стрыжнёвы;

стержнево́й вопро́с асно́ўнае (цэнтра́льнае, стрыжнёвае) пыта́нне.

стержнекорнево́й стрыжнекаранёвы.

стерилиза́тор стэрыліза́тар, -ра м.;