Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

желту́шный жаўту́шны.

желть хим. жаўця́нка, -кі ж.

желтя́к прост. жаўтля́к, -ка́ м.

желудёвый жалудо́вы;

желудко́вый / желудко́вый ко́фе жалудко́вая ка́ва.

желу́док

1. стра́ўнік, -ка м.;

2. уст. (живот) жыво́т, -вата́ м.;

расстро́йство желу́дка расстро́йства жывата́;

несваре́ние желу́дка нястра́ўнасць.

Желудо́к г.п. Жалудо́к, -дка́ м.

желудо́кский жалудо́цкі.

желу́дочек анат. жалу́дачак, -чка м.

желу́дочно-кише́чный стра́ўнікава-кі́шачны.