плу́жно-ро́торный с.-х. плу́жна-ро́тарны.
плу́жный плу́жны;
плу́жное земледе́лие плу́жнае земляро́бства.
плу́нжер техн. плу́нжар, -ра м.;
плут м. (мошенник) махля́р, -ра́ м.; круце́ль, род. круцяля́ м.; (обманщик) ашука́нец, -нца м.; шахра́й, -ра́я м.;
2. (хитрец) хітру́н, -на́ м.; шэ́льма, -мы м. и ж.
плута́ть несов., разг. блудзі́ць; (блуждать) блука́ць.
плу́тни мн., разг. (мошенничество) махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; (обман) ашука́нства, -ва ср.; (хитрые проделки) хітру́нства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, хі́трасць, -ці ж.;
плутова́то нареч. хітрава́та, хі́тра;
плутова́тость хітрава́тасць, -ці ж.; хі́трасць, -ці ж.;
плутова́тый хітрава́ты, хі́тры;