Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пе́чень пе́чань, -ні ж.

пече́нье (изделие) пе́чыва, -ва ср., мн. нет; (кондитерское) пячэ́нне, -ння ср.;

ра́зные соле́нья и пече́нья ро́знае сале́нне і пе́чыва.

печёнка пячо́нка, -кі ж.;

сиди́т в печёнках сядзі́ць у пячо́нках.

печённый пе́чаны;

карто́шка, печённая в золе́ бу́льба, пе́чаная ў пры́ску.

печёночник бот.

1. (мох) пячо́начнік, -ку м.;

2. (гриб) пячо́начнік, -ка м.;

печёночница бот. прале́ска, -кі ж.

печёночныйI пячо́начны;

печёночный паште́т пячо́начны паштэ́т.

печёночныйII пячо́начны;

печёночные мхи бот. пячо́начныя мхі, пячо́начнікі.

печёный пе́чаны;

печёные я́блоки пе́чаныя я́блыкі.

пе́чка печ, род. пе́чы ж.; (голландка) гру́бка, -кі ж.; пе́чка, -кі ж.;

танцева́ть от пе́чки скака́ць ад пе́чы;