Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

переводно́й и перево́дный ​II (от перево́д​II) перакладны́;

переводно́й рома́н перакладны́ рама́н;

переводна́я литерату́ра перакладна́я літарату́ра.

перево́дческий перакла́дчыцкі;

перево́дчик перакла́дчык, -ка м.;

перево́дчица перакла́дчыца, -цы ж.

перево́з в разн. знач. пераво́з, -зу м.;

перево́з гру́зов пераво́з гру́заў;

остано́вка у перево́за прыпы́нак каля́ пераво́зу.

перевозбужде́ние пераўзбуджэ́нне, -ння ср.

перевози́ть​I несов. пераво́зіць;

перевози́ть пу́тников че́рез ре́ку пераво́зіць падаро́жнікаў це́раз раку́.

перевози́ть​II сов. перавазі́ць.

перевози́ться​I несов., возвр., страд. пераво́зіцца.

перевози́ться​II сов., прост. вы́вазіцца; вы́мурзацца.