Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ничто́жность

1. (незначительность) мізэ́рнасць, -ці ж.; нязна́чнасць, -ці ж.;

ничто́жность су́ммы мізэ́рнасць су́мы;

2. (ничтожество) нікчэ́мнасць, -ці ж.;

ничто́жный

1. (очень малый) мізэ́рны; (незначительный) нязна́чны;

2. (никчёмный) нікчэ́мны;

ничто́жный челове́к нікчэ́мны чалаве́к.

ничу́точки нареч. ніко́лькі, ніко́лечкі.

ничу́ть нареч. ані́; (нисколько) нічу́ць, ніко́лькі;

ничу́ть не быва́ло зусі́м не.

ничья́ сущ., спорт., шахм. нічыя́, -чыёй ж.

ни́ша ні́ша, -шы ж.

нишкну́ть сов., прост. замо́ўкнуць;

нишкни́! не пі́кні!, маўчы́!

нища́ние бядне́нне, -ння ср.;

нища́ть несов. бядне́ць, гале́ць; (впадать в нищету) дахо́дзіць да жабра́цтва (убо́гасці).

ни́щая сущ. и ни́щенка жабра́чка, -кі ж.; убо́гая, -гай ж., старчы́ха, -хі ж.;