Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перести́рываться страд.

1. мы́цца, перамыва́цца;

2. перамыва́цца; см. перести́рывать.

перестла́нный

1. перасла́ны;

2. перамо́шчаны, перасла́ны; перакры́ты; перакла́дзены; перабрукава́ны; см. перестла́ть;

перестла́ть сов.

1. перасла́ць;

2. (перемостить) перамасці́ць, перасла́ць; (перекрыть) перакры́ць; (пол) перакла́сці; (мостовую камнем) перабрукава́ць.

пересто́й перасто́й, -то́ю м.;

пересто́йный перасто́йны;

перестоя́лый перастая́лы;

перестоя́ть сов. перастая́ць;

перестоя́ться разг. перастая́цца.

перестра́гивание

1. струга́нне, -ння ср.; габлява́нне, -ння ср.;

2. перастру́гванне, -ння ср.; перагаблёўванне, -ння ср.; см. перестра́гивать;

перестра́гивать несов.

1. (всё, многое) струга́ць; (рубанком) габлява́ць;

2. (заново) перастру́гваць; (рубанком) перагаблёўваць;