Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перева́лец / ходи́ть с перева́льцем разг. хадзі́ць перава́льваючыся (уперава́лку).

перева́ливание ср. перава́льванне, -ння ср., перахо́д, -ду м.; пераплыва́нне, -ння ср.; см. перева́ливатьI.

перева́ливатьI несов. (кого, что) перава́льваць; (перебрасывать) перакі́дваць; (переносить) перано́сіць; (перетаскивать) пераця́гваць; см. перевали́тьI.

перева́ливатьII несов. (переходить) перава́льваць, перахо́дзіць; (переплывать) пераплыва́ць; см. перевали́тьII 1.

перева́ливатьIII несов. (шерсть, войлок) перава́льваць.

перева́ливатьсяI несов., возвр., страд. перава́львацца; пераваро́чвацца; перако́чвацца;

перева́ливаться с бо́ку на́ бок перава́львацца (перако́чвацца) з бо́ку на бок;

перева́ливаться на друго́й бок перава́львацца (пераваро́чвацца) на другі́ бок.

перева́ливатьсяII несов., страд. (о шерсти, войлоке) перава́львацца.

перевали́тьI сов. (переместить, переложить) перавалі́ць; (перебросить) перакі́нуць; (перенести) перане́сці; (перетащить) перацягну́ць.

перевали́тьII сов.

1. (перейти) перавалі́ць, перайсці́; (переплыть) пераплы́сці, пераплы́ць;

перевали́ть хребе́т перавалі́ць (перайсці́) хрыбе́т;

2. разг. (пределы, границы) перавалі́ць, перайсці́;

перевали́ло за́ полночь безл. перавалі́ла (перайшло́) за по́ўнач;

ему́ перевали́ло за со́рок безл. яму́ перавалі́ла (перайшло́) за со́рак.

перевали́ться сов. перавалі́цца; перавярну́цца; перакаці́цца; см. перева́ливатьсяI.