Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лопа́та ж. лапа́та, -ты ж.; (заступ) жалязня́к, род. жалезняка́ м., ры́даль, -для м., рыдлёўка, -кі ж.; (совковая) шу́фель, -фля м.;

лопати́ть несов., спец. лапа́ціць;

лопа́тка ж.

1. уменьш. лапа́тка, -кі ж., жалезнячо́к, -чка́ м.; рыдлёўка, -кі ж., рыдлёвачка, -кі ж.; шу́флік, -ка м.; см. лопа́та;

2. (мастерок) ке́льня, -ні ж.;

3. анат. лапа́тка, -кі ж.;

во все лопа́тки на ўсю моц;

положи́ть на о́бе лопа́тки палажы́ць на абе́дзве лапа́ткі.

лопатообра́зный лапатападо́бны.

лопа́точный

1. (к лопа́та) лапа́тачны; жалезняко́вы, рыдлёвачны; шу́фельны;

2. анат. лапа́тачны.

ло́пать несов., прост. ло́паць, трэ́скаць; жраць, жэ́рці.

ло́паться несов. ло́пацца, трэ́скацца;

терпе́ние его́ ло́пается у яго́ цярплі́васці не хапа́е;

ло́паться от сме́ха ло́пацца ад сме́ху.

ло́пнуть сов., в разн. знач. ло́пнуць, трэ́снуць;

хоть ло́пни хоць ло́пні (трэ́сні);

чтоб ты ло́пнул! каб ты ло́пнуў (трэ́снуў)!

лопота́нье лапата́нне, -ння ср.;

лопота́ть несов., разг. лапата́ць;