Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

простосерде́чно нареч. дабраду́шна; сардэ́чна; шчы́ра; прастаду́шна;

простосерде́чность дабраду́шнасць, -ці ж.; сардэ́чнасць, -ці ж.; шчы́расць, -ці ж.; прастаду́шнасць, -ці ж.;

простосерде́чный (добродушный) дабраду́шны; (сердечный) сардэ́чны; (искренний) шчы́ры; (простодушный) прастаду́шны.

простота́

1. в разн. знач. прастата́, -ты́ ж.;

простота́ реше́ния зада́чи прастата́ рашэ́ння зада́чы;

простота́ обраще́ния прастата́ абыхо́джання;

простота́ чу́вства ребёнка прастата́ пачуцця́ дзіця́ці;

2. (простоватость) прастакава́тасць, -ці ж., прастава́тасць, -ці ж.;

по простоте́ серде́чной (душе́вной) па прастаце́ сардэ́чнай (душэ́ўнай);

свята́я простота́ свята́я прастата́.

простофи́ля м. и ж., разг., пренебр. (дурак) ду́рань, -рня м.; (дура) дурні́ца, -цы ж.; (разиня) разява́ка, -кі м. и ж.

простоя́ть сов., в разн. знач. прастая́ць; (о погоде — ещё) пратрыма́цца, пратрыва́ць;

по́езд простои́т полчаса́ цягні́к прастаі́ць паўгадзі́ны;

я в о́череди простоя́л це́лый час я ў чарзе́ прастая́ў цэ́лую гадзі́ну;

э́тот дом до́лго простои́т гэ́ты дом до́ўга прастаі́ць;

хоро́шая пого́да простои́т недо́лго до́брае надво́р’е (паго́да) прастаі́ць (пратрыма́ецца, пратрыва́е) нядо́ўга;

войска́ простоя́ли в э́том го́роде год во́йскі прастая́лі ў гэ́тым го́радзе год;

стано́к простоя́л це́лую сме́ну стано́к прастая́ў цэ́лую зме́ну.

простра́гивание

1. струга́нне, -ння ср.; габлява́нне, -ння ср.;

2. прастру́гванне, -ння ср.; прагаблёўванне, -ння ср.; см. простра́гивать;

простра́гивать несов.

1. (выстрагивать всю поверхность) струга́ць; (рубанком) габлява́ць;

2. (делать углубление) прастру́гваць; (рубанком) прагаблёўваць;

простра́гиваться страд.

1. струга́цца; габлява́цца;

2. прастру́гвацца; прагаблёўвацца; см. простра́гивать.

простра́нно нареч. падрабя́зна; шматсло́ўна, мнагасло́ўна;

простра́нно объясня́ть падрабя́зна тлума́чыць;

простра́нно выража́ться шматсло́ўна (мнагасло́ўна) гавары́ць;