Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прочу́вствованный

1. прич. адчу́ты; перажы́ты; зазна́ны (ула́сным пачуццём);

2. прил. прачу́лы; (чувствительный) чуллі́вы;

прочу́вствованная речь прачу́лая прамо́ва;

прочу́вствовать сов. адчу́ць; (пережить) перажы́ць; (испытать) зазна́ць (ула́сным пачуццём);

музыка́нт глубоко́ прочу́вствовал произведе́ние музыка́нт глыбо́ка адчу́ў (перажы́ў) твор.

прочу́хаться сов., прост. прачу́хацца.

прочь

1. нареч. (в сторону) прэч;

он бы́стро пошёл прочь от меня́ ён шпа́рка пайшо́ў прэч ад мяне́;

2. межд. прэч; (вон) вон; (долой) дало́ў;

прочь с доро́ги! прэч з даро́гі!;

прочь отсю́да! прэч (вон) адгэ́туль!, прэч (дало́ў) з маі́х вачэ́й!;

ру́ки прочь! ру́кі прэч!;

не прочь в знач. сказ. не су́праць, не ад таго́, каб…;

он не прочь отдохну́ть ён не су́праць (не ад таго́, каб) адпачы́ць.

прошага́ть сов.

1. (пройти) прайсці́, пракро́чыць;

2. (некоторое время) прахадзі́ць;

он всю ночь прошага́л по ко́мнате ён усю́ ноч прахадзі́ў па пако́і.

проша́мкать сов., разг. праша́мкаць.

проша́ркать сов., разг. праша́ркаць.

прошата́ться сов.

1. прост. прабадзя́цца, праблука́ць;

2. (шататься, колебаться какое-то время) прахіста́цца, пракалыва́цца.

про́шва спец., прост. про́шва, -вы ж.

проше́дшее сущ. міну́лае, -лага ср.;