Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

грязни́ть несов.

1. бру́дзіць; (пачкать) пэ́цкаць;

2. (мусорить) смяці́ць;

3. перен. бэ́сціць, нясла́віць, зневажа́ць;

грязни́ться возвр., страд. бру́дзіцца, пэ́цкацца;

гря́зно нареч.

1. бру́дна;

2. (о дороге и т. п.) гра́зка;

грязнова́тый бруднава́ты;

грязну́ля разг. му́рза, -зы м. и ж.; мазі́ла, -лы м. и ж.; (неряха — о мужчине) неаха́йны, -нага м.; (о женщине) неаха́йная, -най ж.;

гря́знуть несов., прям., перен. гра́знуць;

грязну́ха, см. грязну́ля;

гря́зный

1. бру́дны;

2. (о дороге и т. п.) гра́зкі;

3. перен. бру́дны, бры́дкі, непрысто́йны;

гря́зное де́ло бру́дная спра́ва.

грязь ж.

1. гразь, род. гразі́ ж.;

2. (нечистота) бруд, род. бру́ду м.; (сор) сме́цце, -цця ср.;

3. перен. бруд, род. бру́ду м.;

смеша́ть с грязью змяша́ць з гра́ззю;

не уда́рить лицо́м в грязь не ўда́рыць тва́рам у гразь;

вы́тащить из грязь вы́цягнуць з гразі́;

втопта́ть в грязь затапта́ць у гразь.

гря́нуть сов., прям., перен. гры́мнуць;