Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

говя́жий я́лавічны, гавя́джы.

гоголи́ный зоол. гагалі́ны.

го́голь зоол. го́галь, -ля м.;

ходи́ть (выступа́ть и т. п.) го́голем хадзі́ць (выступа́ць і да т.п.) го́галем.

го́голь-мо́голь го́галь-мо́галь, -лю м.

го́гот

1. (крик гусей) го́гат, -ту м.;

2. (громкий хохот) прост. ро́гат, -ту м.;

гогота́нье

1. гагата́нне, -ння ср.;

2. рагата́нне, -ння ср.; см. гогота́ть;

гогота́ть несов.

1. (о гусях) гагата́ць;

2. (громко хохотать) прост. рагата́ць;

гоготу́н (хохотун) прост. рагату́н, -на́ м.;

гоготу́нья (хохотунья) прост. рагату́ха, -хі ж.

год год, род. го́да м., мн. гады́, род. гадо́ў и год;

времена́ го́да по́ры го́да;

в э́том году́ сёлета, у гэ́тым го́дзе;

в про́шлом году́ ле́тась, у міну́лым го́дзе;

в позапро́шлом году́ пазале́тась, у пазаміну́лым го́дзе;

с года́ми з гада́мі, з ча́сам, з ця́гам ча́су;

кру́глый год кру́глы год (цэ́лы год);

год от го́ду год ад го́ду;

бе́з году неде́ля без го́да ты́дзень;

из го́да в год з го́ду ў год;

не по года́м не па гада́х.