Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перебе́ливать несов. (белить заново, чрезмерно) перабе́льваць;

перебе́ливаться страд. перабе́львацца;

перебели́ть сов.

1. (всё, многое) пабялі́ць, перабялі́ць;

2. (заново) перабялі́ць;

перебе́лка перабе́лка, -кі ж.

перебеля́ть несов. (переписывать начисто) перапі́сваць на́чыста;

перебеля́ться страд. перапі́свацца на́чыста.

перебеси́ться сов.

1. (взбеситься — о многих) пашале́ць, падурэ́ць;

2. перен. (остепениться) разг. перашале́ць, перадурэ́ць, перавар’ява́цца.

перебива́ние ср.

1. перабіва́нне, -ння ср., перапыня́нне, -ння ср.;

2. перабіва́нне, -ння ср.;

3. перахо́пліванне, -ння ср.;

4. перабіва́нне, -ння ср.;

5. перабіва́нне, -ння ср., перабі́ўка, -кі ж.;

6. узбіва́нне, -ння ср.;

7. абабіва́нне на́нава; см. перебива́ть 4—10;

8. перабіва́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср.; см. перебива́ться 1;

перебива́ть несов.

1. (убивать всех, многих) забіва́ць;

2. (разбивать всё, многое) біць, разбіва́ць;

3. (ударом разбивать надвое) перабіва́ць;

4. (не дав договорить, прерывать) перабіва́ць; перапыня́ць;

5. (аппетит, мысль и т. д.) перабіва́ць;

6. (перехватывать) разг. перахо́пліваць;

7. (превосходить по силе, заглушать) перабіва́ць;

8. (вбивать в другое место) перабіва́ць;

9. (взбивать заново, делать более пышным) узбіва́ць;

10. (обивать заново, менять обивку) абіва́ць на́нава; см. переби́ть;

перебива́ться

1. (преодолевать нужду) разг. перабіва́цца, перакі́двацца;

2. страд. забіва́цца; бі́цца, разбіва́цца; перабіва́цца; перапыня́цца; перахо́плівацца; узбіва́цца; абіва́цца на́нава; см. перебива́ть.