Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перекорми́ть сов. перакармі́ць;

переко́рмка ж. перако́рмка, -кі ж., перако́рмліванне, -ння ср.

переко́рмленный перако́рмлены.

перекоро́бить сов., обычно безл., разг.

1. (что-л. гладкое) перакараба́ціць, пакараба́ціць;

до́ску перекоро́било от сы́рости до́шку перакараба́ціла ад сы́расці;

2. перен. скалану́ць, страсяну́ць; (возмутить) абуры́ць; см. коро́бить;

перекоро́биться перакараба́ціцца, пакараба́ціцца;

перекоро́бленный перакараба́чаны, пакараба́чаны.

переко́ры ед. нет (спор), разг. спрэ́чкі, -чак, ед. спрэ́чка, -кі ж.; (ссоры) сва́ркі, -рак, ед. сва́рка, -кі ж., ла́янка, -кі ж.; (взаимные укоры) узае́мныя дако́ры;

перекоря́ться несов., разг. спрача́цца; свары́цца, ла́яцца; дакара́ць адзі́н аднаго́.

переко́с перако́с, -су м.;

переко́сина техн. перако́сіна, -ны ж.