Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hałaburda

ж.

1. скандаліст; крыкун; гарлапан;

2. скандал; бойка, сутычка

hałas, ~u

м. шум, гоман, крык, галас; шолам;

narobić ~u — нарабіць шуму;

wiele ~u o nic — шмат шуму з нічога; не столькі той брагі, колькі звягі;

bez ~u — без шуму; ціха; уціхую

hałasować

незак. шумець, гаманіць, крычаць

hałastra

ж. зброд, зграя

hałaśliwie

шумна, гаманліва, крыкліва

hałaśliwy

hałaśliw|y

шумны, гаманлівы, крыклівы;

~a ulica — шумная вуліца;

~e dziecko — крыклівае дзіця;

~y śmiech — гучны смех

hałda

ж. горн. адвал; тэрыкон