Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fałd, ~u

м.

1. гл. falda przysiadywać ~ów — праседжваць штаны за працай; уседліва працаваць;

2. геал. складка;

fałd skalny — горная складка

fałda

fałd|a

ж. складка, згіб; фалда; маршчына, зморшчына, зморшчка, маршчак;

głęboka ~a — глыбокая складка;

~y kurtyny — фалды заслоны

fałdować

незак. збіраць у зборкі, рабіць складкі

fałdowany

fałdowan|y

у складку;

spódnica ~a — спадніца ў складку

fałdowy

fałdow|y

складкаваты;

góry ~e — складкаватыя горы

fałdzisty

у зборкі; са зборкамі

fałsz, ~u

м.

1. мана, няпраўда, фальш, фальшывасць, хлусня;

zadać komu fałsz — выявіць чыю фальшывасць; абвінаваціць каго ў хлусні;

2. муз. фальш; фальшывы гук;

wpadać w fałsz — фальшывіць

fałszerstwo

н. фальсіфікацыя, падробка;

fałszerstwo pieniędzy — фальсіфікацыя (падробка) грошай

fałszerz

м. фальсіфікатар; падробнік;

fałszerz pieniędzy — фальшываманетчык

fałszować

незак.

1. фальшывіць;

2. падрабляць; фальсіфікаваць