górski
горны;
łańcuch górski — ланцуг гор; горны ланцуг;
potok górski — горны паток; горная ручаіна
górujący
які дамінуе (пераважае); пераважны
górzysty
гарысты;
teren górzysty — гарыстая мясцовасць
gówniarz
м. разм. груб. малакасос; гаўнюк
gra
ж.
1. гульня;
gra słów — гульня слоў;
gra kolorów — зіхценне (пераліванне) колераў;
gra na giełdzie — біржавая гульня;
2. ігра (на музычным інструменце);
gra nie warta świeczki — апуха не варта кажуха; скурка не варта вычынкі;
kto/co wchodzi w grę — гаворка ідзе пра каго/што; хто/што бярэцца пад увагу
grab, ~u
м. бат. граб (Carpinus betulus L.)