walijski
валійскі;
język walijski — валійская мова
walizka
ж. чамадан; чамаданчык; валізка;
siedzieć na ~ch — сядзець на чамаданах
walka
ж.
1. змаганне, барацьба;
walka o pokój — барацьба за мір;
walka z korupcją — барацьба (змаганне) з карупцыяй;
2. бой;
walka morska — марскі бой;
walka klas — класавая барацьба;
walka o byt — барацьба за існаванне
walkman
м. [łokmen] аўдыё-плэер;
słuchać taśm z ~a — слухаць касеты на плэеры
walnie
агульна, агулам, хаўрусам, талакой
walny
waln|y
агульны;
~e zebranie — агульны сход
walor, ~u
м.
1. кніжн. добрая якасць, годнасць, вартасць;
2. ~y — мн. эк. каштоўнасці
waloryzacja
ж.
1. акрэсленне вартасці па курсе;
2. пераацэнка