Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

niemilknący

незмаўкальны, несціханы;

~e oklaski — незмаўкальныя апладысменты (воплескі)

niemiło

гл. niemile

niemiłosiernie

неміласэрна, бязлітасна

niemiłosierny

неміласэрны, бязлітасны

niemiły

непрыемны, нямілы, неласкавы

Niemka

ж. немка

niemłody

немалады

niemnący

які не камечыцца; незмінальны

niemniej

I

тым не менш; усё-такі; аднак;

niemniej jednak — тым не менш;

tym niemniej — аднак; усё-такі

II

не менш

niemoc

ж. бяссілле, слабасць; немач, недамаганне; нядужасць; нямога;

niemoc płciowa — імпатэнцыя; полавая слабасць