gdyby
разм. калі б;
gdyby żyła moja matka — калі б была жывая мая маці;
gdybyście tam poszli, przyjęliby was — калі б вы туды пайшлі, яны б вас прынялі
gdyż
разм. бо; таму што;
spieszę się, gdyż czas iść do pracy — (я) спяшаюся, бо (таму што) час ісці на працу
gdzie
1. дзе;
gdzie byłeś? — дзе ты быў?;
gdzie tam! — дзе там!;
wszedł do pokoju, gdzie stał duży stół — ён увайшоў у пакой, дзе (у якім) стаяў вялікі стол;
nie miał gdzie spać — яму не было дзе спаць;
gdzie mi mierzyć się z tobą — дзе мне мерацца з табою;
2. куды;
gdzie idziesz? — куды ідзеш?
gdziekolwiek
1. дзе-небудзь, дзе-колечы;
2. куды-небудзь, куды б;
gdziekolwiek wszedł, odmawiano mu — куды б ён не ўвайшоў, яму паўсюль адмаўлялі
gdzieś
1. недзе; дзесьці; дзесь; дзе-небудзь;
2. кудысьці; кудысь; некуды; куды-небудзь;
mam to gdzieś! разм. мне на гэта напляваць!; мне гэта да лямпачкі!
gdzież
1. дзе ж;
2. куды ж;
ale gdzież tam — але дзе ж там
gehenna
ж. геена; пекла; апраметная
gej
м. гомасексуаліст, гей, блакітны, гомік