Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

łaskotliwy

казытлівы, ласкатлівы

łasować

незак. ласавацца

łasuch

м. разм. ласун

łasy

ласы;

łasy na zaszczyty — прагны да пашаны

łaszczyć się

незак.

1. квапіцца на што, галіцца на што; гнацца (за чым);

łaszczyć się na cudzą własność — квапіцца на чужую ўласнасць;

2. падлашчвацца, ласціцца, падлізвацца

łata

ж.

1. лата;

2. буд. драніца;

brat-łata — душа-чалавек

łatać

незак. лапіць, латаць

łatany

залаплены, залатаны

łatka

łatk|a

ж. латачка; латка;

przypiąć komu ~ę — сказаць з’едліва пра каго; пад’ялдыкнуць, падкусіць каго

łatwizna

łatwizn|a

ж. павярхоўнасць; лёгкасць; легката;

pójść na ~ę — пайсці шляхам найменшага супраціўлення; пайсці лёгкім шляхам;

ten egzamin to ~a — гэты іспыт пусцяковы (легката)