Ельмо́жня ’міласціна’ (Шн.) < польск.jałmużna. Польск.jałmużna < чэш.almužna, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням.almōsan < н.-лац.alimosina < грэч.ἐλεημοσύνη ’міласціна’ (Міклашыч, 2; Бернекер, 27). Бел.ельможня — вынік пазнейшай кантамінацыі з вельможны.
Е́льніца ’Abies Dietr. — alba Mill, піхта белая’ (Кіс.), да ёлка (гл.).