Круп ’запаленне гартані і трахеі’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з франц. croup ’тс’ (Шанскі, 2, 8. 416).
Крупа́ ’град’ (Мат. Гом.). Гл. крупы.
Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnė ’суп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).
Крупе́ц ’незамярзаючы кароткі прыток у басейне Дняпра’ (Яшк.). Параўн. крупа ’град, мокры снег (гл.).
Кру́піц ’пошасная дзіцячая хвароба горла’ (КЭС, лаг.). Гл. круп.
Кру́пнік 1 ’суп з круп’ (ТСБМ, Шат., Шпіл., Нік. Очерки, Вешт., Крачк., Бяльк., Нар. словатв., КЭС, лаг., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. крупы.
Кру́пнік 2 ’алкагольны напітак, прыгатаваны з мёду, спірту і розных прыпраў’ (КЭС, лаг.). Параўн. укр. крупник ’тс’, польск. krupnik ’тс’. Цэнтр распаўсюджання гэтай назвы — Беларусь. Семантычны пераход не зусім зразумелы.
◎ Кру́пнічак ’незабудкі’ (Сцяшк. Сл.). Назва тлумачыцца скапленнем маленькіх кветачак на адной сцяблінцы.
Крупно́е мяса ’мяса, заражанае тыхінай’ (КЭС, лаг.). Гл. крупчак.
◎ Кру́пны ’буйны, грубы’ (ТС). Укр. крупний, рус. крупный ’тс’, балг. крупен, серб.-харв. кру́пан ’тс’, польск. krupny ’крупавы’, чэш. krupny ’тс’. З гэтага супастаўлення відаць, што пераход у значэнні ’крупавы’ > ’крупны, вялікі’ звязаны з супрацьпастаўленнем мука — крупа («крупная» мука, з нямолатымі зярнятамі). Параўн. балг. крупно (брашно) ’крупная (мука)’ (Трубачоў, Дополн., 2, 386). Гл. крупы.
Крупча́к ’кабан, хворы на трыхінелёз’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Федар. Рук.). Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑чак (Сцяцко, Афікс. наз., 126). Параўн. крупное мяса. Лічынкі ў мясе знешне нагадваюць крупу.