Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аргуме́нт ’довад’ (БРС). Рус., укр. аргумент, польск. (з XVI ст.) argument. Ст.-бел. аркгументъ (XVII ст. — Гіст. мовы, 1, 298; Гіст. лекс., 108), ст.-укр. аргументъ (канец XVI ст.) з лацінскай, магчыма, праз польскую, як і рускае, зафіксаванае ў мове Курбскага ў XVI ст. (Шанскі, 1, А, 137) з націскам на другім складзе. Націск на апошнім складзе ў беларускай мове ў выніку ўздзеяння рускай мовы ці формы множнага ліку польскай (argumenty) замацаваўся ўжо ў XIX ст. (Нас.); Насовіч прыводзіць і бытавое значэнне аргументы ’хабар’, што дае падставы меркаваць аб адсутнасці перапынку ва ўжыванні слова і робіць непатрэбным дапушчэнне аб паўторным запазычанні слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76; Гіст. лекс., 233), дзе сучасны націск замацаваўся ў канцы XVIII ст. (Шанскі; менш дакладна — Фасмер, 1, 84).

Арда́ ’татарскае войска’, ’саюз плямён, дзяржава ў старажытных усходніх народаў’, ’шумны, неарганізаваны тлум’ (БРС), ’дружына жаніха, што едзе за нявестай’ (таксама ірда — Нікольскі, 55), арду тварыць суматоха, дзіцячыя гульні’ (Нас. Сб.; Янкоўскі, докт. дыс., 1, 333). Старажытнарускае (з 1307) працягваецца ў старабеларускай, дзе таксама горта ’арда’ (Булыка., Запазыч., 228). Рус., укр. орда́ ў розных значэннях. Канчатковая крыніца цюрк. ordu (ortu) ’лагер, стан войска, рэзідэнцыя хана’ ўжо ў старажытнацюркскіх мовах (Др.-тюрк.), вядома ў многіх цюркскіх мовах. Усходнеславянскае слова з цюркскай; ст.-бел. горта (1691) праз польскую з нямецкай (параўн. Брукнер, 381). Фасмер, 3, 150; БМ, 43, Курс суч., 161. Ірда, магчыма, з украінскай. Думка Бугі, 2, 507 (параўн. таксама Жучкевіч, Топон., 159), пра паходжанне бел. арда ’шум, беспарадак’ з літ. ardà ’спрэчка’ малаверагодна: аналагічныя значэнні вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Супрун, Зб. Крымскаму, 126–127.

Ардына́рыя ’пачасавая плата натурай’ (БРС), параўн. больш асвоеную форму андынарыя (гл.). З польск. ordynaria ’тс’ < лац. ordinarius (мн. л. ordinaria) ’звычайны, адпаведны да пэўнага парадку’. З гэтага ж лацінскага слова ардына́рны ’звычайны, просты’ (магчыма, праз польскую мову). Фасмер, 3, 156.

Ар’ерга́рд ’частка войска ззаду асноўных сіл’ (БРС). З рус. арьергард (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое ў Пятроўскую эпоху запазычана з франц. arrière‑garde (Шанскі, 1, А, 157; Фасмер, 1, 92). На французскую крыніцу беларускага слова ўказвалі БМ, 43–44; Юрігелевіч, 130.

Аржа́ ’іржа на металах і балотным месцы’ (Нас., Касп.), аржа́венне, аржа́вінне, аржа́вень ’балота’ (Нас., Мядзв., Касп., Гарэц.), ара́веники ’балотныя бесы’ (Нік. Очерки, 80), аржа́ўка ’пакрытая ржой рыба’ (Нас.), ’заліўны луг’ (Жд.) > аржаве́ць ’іржавець’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. іржа.

Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржоння ’ржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніцааржэвінаСцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав. *rъžь ’жыта’.

Аржы́ська, іржы́ска, ржы́ска ’зжатае поле жыта’ (ДАБМ к. 270; Смул., 176; Смулкова, SOr, 1969, 1, 71). З польск. rżyśko ’тс’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне на Захадзе і суфіксацыю).

А́рка (БРС). Позняе запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, öd, дзе з італ. arco, якое працягвае лац. arcus (Шанскі, 1, А, 143).

Арка́н, арка́ніць. Рус. арка́н ’тс’ з XVII ст. (У астраханскіх дакументах — Шанскі, 1, А, 143), дыял. ’вяроўка’, укр. арка́н ’ласо’ ў пісьм. з XVIII ст., польск. arkan ’тс’ з XVII ст. Крыніцай усходнеславянскіх слоў з’яўляецца цюрк. аркан ’вяроўка’, вядомае ў паўночна-каўказскіх цюркскіх мовах, казанска- і крымскататарскіх мовах (Радлаў, Опыт, 1, 288). Першыя маглі быць крыніцай рускага слова, апошняя — украінскага. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 71–74) ці ўкраінскую. Бернекер, 30; Локач, 102; Праабражэнекі, 1, 8; Фасмер, 1, 86; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 28; Дзмітрыеў, Строй, 566; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122.

Арке́стр. З рус. орке́стр (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе ў XVIII ст. з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, франц. orchestre (улічваючы французскае вымаўленне ch як к у гэтым слове насуперак Фасмеру, 3, 153; параўн. Праабражэнекі, 1, 658) ці з ням. Orchester. Польск. orkiestraіт.) дало бел. дыял. форму арке́стра. Канчатковая крыніца — грэч.