Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кіла́ты ’кілаваты’ (Шатал.). Гл. кілаваты.

Кіла́ш ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Касп., Нік. Заг., Нік. Очерки, Мат. СОС). Да кілах. Суфіксацыя на -аш (Сцяцко, Афікс. наз., 150).

Кі́лба ’пячкур’ (Жд. 3). Гл. келб.

Кілбаса́ ’каўбаса’ (Сл. паўн.-зах., Шат., Мал., Яруш., Нар. сл., Бяльк.), ’рубцы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. каўбаса.

Кілба́сіца ’блытаць’ (Др.-Падб.). Гл. кілбаса.

Кілба́ска ’суквецце на бярозе, алешніку’ (Жыв. сл.). Да кілбаса (гл).

Кілга́ць ’кульгаць на адну нагу; мець павольную хаду’ (II ас.). Гл. кульгаць.

Кілды́шыць ’тармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. keldinti ’перасунуць, пераставіць’.

Кілза́ — аб калысцы, якая коса калышацца (КЭС, лаг.). Параўн. кілзаць (гл.).

Кілзава́ць ’коса калыхацца’ (КЭС, лаг.). Параўн. кілза (гл.).