Ржаві́нне, іржа́вінне, аржа́вінне ’рудая вада на балоце’ (Сцяшк. Сл., ЛА, 2), праз ступень ржа́вінь з іржа 1 (гл.).
Ржанец ’жыцік, Lolium L.’ (Інстр. 2). Параўн. ржавец (гл.).
Ржа́нік ’жытні хлеб’ (нараўл., Мат. Гом.) — у выніку намінацыі з ржаны хлеб. Да іржа 2 (гл.).
Ржа́ніца ’іржаная салома’ (расон., Шатал.). Да іржа 2 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад (а)ржаны, як аўся́ніца, прася́ніца, я́чніца (Сцяцко, Афікс. наз., 110).
Ржа́нішча ’іржышча’ (слаўг., смаляв., бабр., гом., слуц., ДАБМ, к. 271). Ад ржаны > прасл. *rъž‑anъ(jь). Да іржа 2 (гл.).
Ржаны́, аржаны́, іржаны ’іржаны, жытні’ (ТСБМ, ТС, ЛА, 4), навагр. і ро́жны; укр. іржани́й, рус. ржано́й, н.-луж. ržyny, в.-луж. ržanu, славац. ražný, славен. ržén, серб. ра̏жан, ра̏жен і харв. rȁžem, ražan, ražńi, балг. ръ̀жен. Прасл. *rъž‑ьnъ(jь), а для ўсх.-слав. *rъž‑anъ(jь). Да іржа 2 (гл.).
Ржаць ’іржаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), ржаць/рзаць ’тс’, ’гучна смяяцца’ (ТС). Да іржа́ць (гл.).
Ржо́нне ’іржышча’ (Сцяшк. Сл., Жд. 3; лаг., Шатал.; смаляв., лаг., маладз., ДАБМ), утварылася ад прыметніка *rъž‑ь‑nъ ’жытні’, у якім ‑ь‑ перайшло (пасля страты рэдукаваных) у ‑e‑, а апошняе пад націскам і перад наступным цвёрдым зычным змянілася ў ‑ó‑ (як дзень > дзённы), — пры дапамозе суф. *‑ьje, які спарадычна сустракаецца ў назве поля пасля сабраных раслін: ячанне, ячменне (ДАБМ), гуркоўе, маркоўе, буракоўе, бручкоўе, бабоўе і бабаўё (ЛА, 2). Аналагічную мену ‑ь‑ > ‑о‑ можна бачыць у маладз. аржо́нка ’іржышча’, аржо́нішча (паўн.-гродз., івян., дзярж., мін., ДАБМ, камент., 852) пры наяўнасці ў гаворках ржа́нішча і ржы́нішча (там жа), а таксама ў слуц., бабр. ржоўнік (там жа; жлоб., светлаг., Мат. Гом.) ’тс’ з *rъž‑ьv‑ь‑nъ ’жытні’. Да іржа́ 2 (гл.).
Ржы́ска, ржы́ско, ’зжатае поле; пожня пасля жыта, іржышча’ (ДАБМ, Сцяшк.; свісл., воран., Шатал.; івац., Жыв. сл.). Паланізм (наяўнасць зах.-слав. суф. *‑sko, якому ва ўсх.- і паўд.-слав. мовах адпавядае *‑išče) і пачатковае рз‑ (трак. рзы́ска, Сл. ПЗБ) замест рж‑. Гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 298).
Ржы́шча, рыжы́шчо, ржы́шчо ’іржышча, поле на якім зжата жыта’ (ТСБМ, Чуд., Бяльк., Выг.; віл., Сл. ПЗБ; паўсюдна, ДАБМ), ’зжатае поле’ (карэліц., Нар. лекс. і ДАБМ, камент., 852; Сцяшк.), ’сцелішча’ (стаўбц., ЛА, 4), ржы́шчыка ’іржэўнік’ (Юрч. СНЛ). Да іржышча (гл.). Сюды ж жы́ршча ’іржышча’ (Сл. ПЗБ) у выніку перастаноўкі пачатковых ржы‑ ў жыр‑.