Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наспод ’навыварат’ (Бяльк.). Да спод ’ніжняя частка чаго-небудзь; унутраная частка адзення’.

Настабу́рчаны ’непрыгладжаны, непаслухмяны (адносна валасоў)’ (ваўк., Сцяшк. МГ), настабу́рчыцца ’натапырыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. стабарчи ’старчма, старчаком’.

Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліць ’набіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).

Настаноўнік ’нейкая лясная лекавая расліна’ (ТС). Да пастанаўляць (настоноўляць) ’настаўляць’, настивіць ’паставіць’ (ТС), у канкрэтным значэнні ’паставіць на месца’, параўн. ілюстрацыю да назвы расліны: Ек подорвёцца человек, то вон помогав, г. зн. вяртае да нармальнага стану. Гл. настиўнік.

Настаражы́ць ’наставіць пастку і пад.’, настарожаны ’настаўлены, напружаны’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), параўн. укр. насторожи́ти ’падрыхтаваць да чаго-небудзь’, рус. насторожи́ть ’наставить, падрыхтаваць’, польск. nastrożyć ’наставіць пастку, паставіць вертыкальна; начапіць прынаду і г. д.’, чэш. nastražiti ’тс’, славац. nastražiť ’тс’. Усё да старажыць, стораж (гл.), параўн. сто́рож ’калок у пастцы, які ўтрымлівае яе ў раскрытым стане; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе і інш.’ (ТС), рус. насторо́жка ’пастка на звера’, на́сторож ’прынада ў пастцы’. Махэк₂ (390) раздзяляе па паходжанню словы са значэннем ’наставіць пастку і пад.’ ад слоў са значэннем ’наставіць вушы, насцярожыць’, узводзячы іх да *strěžiti (роднаснае літ. striegti, лат. striēgt ’ставіць прынаду’) і *storžiti ’насцярожыцца’. Гл. таксама Борысь, JP, 56, 1956, 124–127.

Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.

На́стаўка ’рыбалоўная прылада, якой ловяць рыбу з лодкі’ (ТС). Ад настаўляць ’накрываць зверху’, да стиўляць; стивіць ’ставіць’.

Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав. наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).

Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.

Настаццё, настацё ’з’яўленне маладзіка’ (карэл., Сцяшк. Сл.; зэльв., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, Растарг.). Ад настаць ’з’явіцца’ (да стаць Уступіць’), параўн.: молодзік настае (пра першую квадру месяца, ТС).

Наста́чыцца ’набрацца, мець магчымасць’ (Юрч.). Гл. настарчыцца.