Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вячо́ркавы ’вячэрні’ (КТС). Прыметнік ад вячорак (гл.).

Вячо́ркі (Байк. і Некр., БРС, Уладз., Гарэц., Зн., Зянк., КСТ, КТС, Мал., Сцяшк., Шат., Янк.). Укр. вечірки, палес. вечурки (Лыс., Пал.), рус. вечарка, польск. wieczorki (Карл.). Да вячорка (гл.), форма мн. л. звязана са шматразовым характарам з’явы і ўяўляе сабой характэрную асаблівасць такога тыпу слоў; параўн. рус. посиделки.

Вячо́рніца ’Hesperis matronalis L.’ (БРС, Кіс., РБС). Укр. вечерниці (душисті) (Грынч.), рус. вечерница, польск. wieczernik, в.-луж. wječornička, чэш. večernice, слав. večernica, балг. вечерник ’тс’. Да вячэрні; назва, паводле характэрнай асаблівасці расліны; тое ж у лацінскай назве.

Вячы́сты (БРС, КТС, Нас., Яруш.), вячыстасць ’вечнасць, спадчыннае ўладанне’ (КТС, Нас.), вѣчисто ’на вякі, вечна; моцна’ (Нас.). Укр. вічистий (лем., Грынч., СУМ), ст.-рус. вѣчистый (зах.-укр. тэр.; з граматы Юрыя Холмскага, 1376 г.). Польск. wieczysty, wieczyście, wieczystość ’вечны, на вякі, вечнасць і г. д.’, памор. ečəstï, чэш. věčitost ’тс’. Думку адносна запазычання з польскай мовы (Булыка, Запазыч., 61; Гіст. лекс., 94) падтрымліваюць ст.-бел. форма вечисте і адсутнасць слова ва ўсх.-бел. гістарычных помніках. Што датычыцца зах.-укр. і ст.-рус. слоў, то, мяркуючы па храналогіі і геаграфіі, неабавязкова разглядаць іх як польскія запазычанні, гэта хутчэй агульная з’ява. Неабходна адзначыць, што як для ўсх.-слав. моў, так і для польскай суфіксацыя ‑іст‑ у дадзеным выпадку не з’яўляецца натуральнай; гл. Gr. hist., 226 і наст. З паралельнай суфіксацыяй ‑it‑ аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: чэш. večitý, славац. večitý, балг. вечи́т, макед. вечит, вечито, серб.-харв. вѐчит, вѐчито ’тс’.

*Вячэліна, вече́ліна ’дубец з вярбы’ (КСТ). Верагодна, ад *вецеліна (ветʼеліна), якое далей да *вецельны (< ветла). Цяжкасці выклікае тлумачэнне ч. Параўн., аднак, рус. дыял. вечина ’гнуткі дубец’ (СРНГ), дзе ч, магчыма, < тʼ (ветʼина). Параўн. яшчэ процілеглую з’яву: тураў. чэрэпок/цэрэпок (КСТ).

Вячэ́р ’вячэра’ (Касп.). Відавочна, «аднаўленне» формы м. р., магчыма, па аналогіі да вядомага на той жа тэрыторыі слова ужын. Параўн. да апошняга рус. дыял. ужина ’вячэра’.

Вячэ́ра (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., КСТ, КТС, КЭС, лаг., Лекс. Пал., Нас., Сцяц., Шат., Шпіл.). Укр. вечеря, рус. дыял. вечеря, польск. wieczerza, памор. éčéřa, палаб. vicera, в.-луж. wjačer, н.-луж. wjacerja, чэш. večeře, славац. večeră, серб.-харв. вѐчера, славен. večęrja, макед. вечера, балг. вече́ря ’тс’. Прасл. утварэнне з суф. ‑j‑a ад večerъ (гл. вечар). У частцы слав. моў запазычаны як царкоўны тэрмін ст.-слав. вечерꙗ, якое адрозніваецца націскам. Гл. яшчэ размеркаванне večerja‑južinъ у Вештарт (Лекс. Пал., 93).

Вячэ́раць (Байк. і Некр., Бесар., БРС, Бяльк., Булг., Гарэц., Грыг., Касп., КТС, КЭС, лаг., Мядзв., Нас., Шат., Шэйн). Укр. вечеряти, рус. вечерять (падрабязней аб распаўсюджанні на рус. тэрыторыі гл. Герд., Бел.-рус. ізал., 31), польск. wieczerzać, памор. ečěřac, в.-луж. wječerjeć, н.-луж. wjacerjaś, чэш. večeřeti, славац. večerať, серб.-харв. вѐчерати, славен. večę̑rjati, макед. вечера, балг. вече́рям ’тс’. Праславянскі дзеяслоў ад večerja; гл. вячэра. Параўн. яшчэ рус. ужинать, завтракать як аналагічныя ўтварэнні.

Вячэ́рні (БРС, КТС), вячэрній (Бяльк.). Укр. вечірній, рус. вечерний, польск. wieczorny, wieczerny, памор. ečórnï, ečȯrnï, ečernï, в.-луж. wjećorny, н.-луж. wjacorny, чэш. večerní, дыял. večerný, славац. večerný, серб.-харв. вѐче̄рњ(ӣ), славен. večę̑ren, večęranji, макед. вечерен, балг. ве́черен ’тс’. Прыметнік ад večerъ.

Вячэ́рнік ’малодшы брат нявесты’ (Шэйн.). Утворана з суф. ‑ік ад вячэрні у тым жа значэнні. Паводле Шэйна, вечарам напярэдадні вяселля ён расплятае нявесце косы. Блізка да бел. стаіць рус. дыял. вечерник ’сваяк нявесты, які вязе яе да вянца’, якое, аднак, не ўтварае адзінага арэала з бел. (перм., калуж., СРНГ). Параўн. яшчэ вячэрнікі (гл.), рус. вечерние.