Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Тыно́к ‘загарадка з калкоў тычком’ (ТСБМ, Ласт.), ‘агароджа з тонкіх кійкоў, якія вертыкальна пераплятаюцца паміж жэрдак’ (віц., рэч., ЛА, 4), ‘пляцень’ (Ласт.). Памянш. да тын (гл.). Сюды ж тынко́вы (плот) ‘плот з частаколу (у адрозненне ад жардзянога плота)’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Прыпе́таваць ’біць, калаціць да смерці’ (Нас.), пры́петка ’заклёпка’ (Ласт.). Гл. пе́таваць.

Ра́мцік ’кант’ (Ласт.). У выніку мены н > м ад рант (гл.).

Ро́зведы разм. ’разведка’ (ТСБМ), звычайна разве́дкі ’тс’ (Ласт.). Да разведаць (гл.).

Сумі́ж ’побач’, ’паміж’ (Гарэц.), ’паміж’ (Ласт.). З су- і між, гл.

Сусо́к ’мочка, валакно’ (Ласт.). Відаць, ад ссаць ’уцягваць вадкасць’ (аўтарскі наватвор?).

Сустрэ́ча ’спатканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Яруш., Растарг.). Гл. стрэча1.

Свіршч ‘дзірачка, якая праточана чарвяком’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад свірашчэ́ць ‘выдаваць рэзкі прарэзлівы голас’ (Ласт.), параўн. свісту́н ‘пусты арэх з дзірачкай’ (Нас., Касп.). Параўн. таксама іншае ўтварэнне ад таго ж дзеяслова — свіраст (свіра́ст) ‘рэзкі прарэзлівы гук’ (Ласт.). Гл. свірчэць.

Со́бскі ‘ўласны’ (Ласт.; мёрск., Жыв. НС; Касп.). Да соб‑ (гл. собіць, асобны).

Суклёт ’каркас, шкілет’ (Ласт.). Адназоўнікавае прыставачнае ўтварэнне, гл. су- і клетка, клець.