Рант ’вузкая палоска скуры па краях абутку’ (ТСБМ; дзятл., Сл. ПЗБ; Лексика Пол., ТС), ра́нец ’тс’ (ТС), ’вузкая палоска скуры для сшывання кажуха’ (Лексика Пол.), параўн. рус. рант, польск. rant ’палоска скуры, да якой мацуецца падэшва’. Запазычанне з ням. Rand ’кайма, рант’, ’край леса’, ’палі кнігі’, параўн. ст.-в.-ням. Rant, Ranft ’акрайчык хлеба’, англ. rand ’край, кромка’, ст.-англ. rand ’край, шчыт’, ст.-ісл. rąnd ’тс’ (Лявіцкі, 2, 93). Развіццё семантыкі ад ’край’ да ’акантоўка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)