Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).

Разго́ены ’раскіданы’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з гайно́ (гл.).

Разго́йшыць ’растраціць’ (дзятл., люб., ганц., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе го́йсаць ’бегаць’ (гл.). Параўн. літ. išgaišìnti ’растраціць’ (няпоўная калька?).

Разго́н1 ’гвалтоўнае рассейванне тлуму’, ’рух з паступова нарастаючай скорасцю’ (ТСБМ), ’размах’ (Касп.), ’разбег’ (ашм., Стан.). Ад раз- і гнаць, ганяць (гл.).

Разго́н2 ’пасаг маладой у выглядзе гаспадарчай маёмасці, статак’ (Федар.). Магчыма, семантычная інавацыя на базе разагнаць, разагна́цца, г. зн. даць асновы і стымул для далейшага развіцця сямейнай гаспадаркі. У песні чаргуецца з прыгон, параўн.: Wyżań swuoj razhòn, wyżań swuoj pryhòn, / katory da minie nahnàła (там жа). Розныя тыпы пасагу?

Разгон3 ’расліна расходнік, Glechoma hederacea L.’ (Касп.). Відаць, сінанімічнае ўтварэнне да асноўнай назвы.

Разго́раць ’расстарацца’ (Мат. Гом.). Да аго́раць, гл. агораны.

Разго́ўтацца ’разагнаць сон, прачнуцца’ (Бяльк.; бялын., Янк. 3.). Гл. агоўтацца.

Разграшы́ць ’дазволіць’ (чач., ЖНС). Іранічнае асваенне рус. разреши́ть ’тс’.

Разгрэ́біны ’заканчэнне вяселля’ (Янк.). Ад раз- і грэ́баць (гл.), як ако́піны ’заканчэнне капання бульбы’ (астрав., Сцяшк.).

Разгу́жываць (разгу́живать) ’неадабральна адзывацца аб чым-небудзь; адкладваць, адмяняць’ (Нас.), разгу́живанне ’пярэчанне супраць добрай парады’ (Нас. Доп.), разгуджаць: коли Богъ судзиць, ни якій чортъ не разгудзиць (Нас. Сб.). Да гу́дзіць ’асуджаць, ганіць’ (Нас.), што ўзводзіцца да прасл. *gǫditi/*gǫděti значэнне ’ганіць’ развілося са значэння ’гудзець, выдаваць гук’ (Трубачоў, ЭССЯ, 7, 80; Фасмер, 1, 470–471).

Разгу́ніць ’моцна зганьбіць’ (Юрч. СНЛ), гу́неный ’зняслаўлены’ (Юрч. СНЛ). Ад гу́ніць ’знеслаўляць, ганьбіць’ (Юрч.). Апошняе Трубачоў (ЭССЯ, 7, 82) разам з рус. гуни́ть ’гаманіць, апавядаць’ узводзіць да *gǫgniti (гл. гугняць) — гукапераймання з рэдуплікацыяй спалучэння gn і, у нашым выпадку, спрашчэння gn > n.