Сака́ ’асака’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’балоцістая нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex’ (Грыг.). З асака (гл.) у выніку адпадзення а‑.
Сакаві́к ’трэці месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’сок бярозы, клёна’ (Шат.). Укр. дыял. сокові́к, соче́нь ’тс’. Да сок, таму што бярозы ў пачатку вясны багатыя на сок (Шаўр, Этымалогія–1977, 95).
Са́канка ’мука грубага памолу’ (Сцяшк. Сл.). З *секанка < сячы.
*Сакарына, сокоры́на ’ясакар’ (Бес.), сакары́ ’ясакары’ (Скарбы), сакары́на ’буслава гняздо’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сокори́на ’ясакар’, польск. sokora ’чорны топаль, ясакар’ з усходнеславянскіх (Брукнер, 506). З ясакар з адпадзеннем пратэзы і суф. ‑ina. Выклікае сумненне значэнне ’буслава гняздо’. Мабыць, ’сакарына з гняздом бусла’.
*Сакары́ць, сокори́ти ’кудахтаць’ (Клім., Бес.). Укр. сокори́ти ’тс’, сокору́ха — эпітэт курыцы. Мабыць, таго ж паходжання, што і сакатаць (гл.) з нарашчэннем ‑ар‑.
Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́ць ’балбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.
Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. саква ’торба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак 2.
Саквіста́тар старое ’судовы выканаўца’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). З польск. sekwestrator ’тс’. Апошняе з лац. seqwestrator ’тс’ (Дарашэўскі, 8, 128).
Саке́лка ’торба’ (Кос.), сʼакʼелка ’аброчная торба’ (віц., ДАБМ, камент., 825). Запазычанне з польск. sakiewka ’мяшочак, торба’, якое з’яўляецца памяншальным да sakwa ’тс’; Брукнер, 479. Гл. сак 2, саква.
Саке́ра ’сякера’ (Сцяшк., Мат. Гом., Нар. лекс., Скарбы., Янк.), сокіера ’тс’ (Бес.). Дыял. варыянт прасл. *sokyra (Варбат, Этимология–1974, 42). Далей гл. сякера. Аб разбурэнні проціпастаўлення с — сʼ у беларускай мове гл. Чэкман, Гісторыя, 115 і наст.